Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць удзельнікаў акцыі «Дзяды» падвоілася


Паводле назіраньняў журналістаў, якія працуюць на сёньняшняй акцыі «Дзяды», колькасьць удзельнікаў павялічылася амаль удвая ў параўнаньні з момантам старту аб 11.30 ад Менскага гадзіньнікава заводу. Людзі далучаюцца ў ходзе шэсьця, асабліва гэта тычыцца сталых людзей, якім досыць складана скарыць больш чым 10-кілямэтровы маршрут.

Цяпер назіральнікі апэлююць да лічбы блізу 1000 чалавек. Зрэшты, заяўнік мерапрыемства, першы намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі падаваў заяўку ў Менгарвыканкам на колькасьць да 5000 удзельнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG