Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Лукашэнку больш за 80%, Караткевіч — каля 5%. Спантаннае шэсьце да Плошчы Незалежнасьці

11 кастрычніка ў Беларусі адбыліся пятыя прэзыдэнцкія выбары. Паводле дзяржаўных экзыт-полаў, Лукашэнка перамог, а Тацяна Караткевіч займае другое ці трэцяе месца.

16:12 11.10.2015

Рэпер Вожык: Мы пад пляшку гарэлкі ўжо пяты раз абіраем Лукашэнку

Рэпер Вожык да дня выбараў прэзэнтуе на сайце «Арт Сядзібы» свой новы твор — сумную песьню-развагу «Абіраем Лукашэнку».

16:25 11.10.2015

Галасаваньне на тле буфэтаў, канцэртаў і кірмашоў

Галасаваньне 11 кастрычніка ў многіх месцах суправаджалася выступамі калектываў мастацкай самадзейнасьці, выбарчыя ўчасткі абслугоўвалі прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня. Шмат дзе выбарцаў заваблівалі выязным гандлем прамысловымі таварамі і сельгаспрадукцыяй.

16:27 11.10.2015

16:33 11.10.2015

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусы баяцца перамен

Жыхары Беларусі баяцца перамен, таму на выбарах абіраюць стабільнасьць — заявіў кіраўнік літоўскай дыпляматыі Лінас Лінкявічус, ацэньваючы прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

«Людзі баяцца перамен, выбіраюць мінімальны ўзровень жыцьця, тое, што маюць, бо ня ведаюць, ці будзе лепей», — сказаў Лінкявічус у інтэрвію для літоўскага грамадзкага радыё.

16:43 11.10.2015

Калегі пішуць, што Лукашэнка прагаласаваў за Караткевіч

16:48 11.10.2015

Сябра камісіі хацела зьбіраць галасы на вуліцы

Пра гэта паведамляе кампанія па назіраньні за выбарамі EOTP. Выпадак адбыўся на 64-м участку ў Гомелі. Адна зь сябраў камісіі сказала, што ня хоча наведваць выбарнікаў дома і лепш пазьбірае галасы на вуліцы.

«Я што, буду хадзіць па бабках, станем каля крамы і будзем зьбіраць» — заявіла жанчына.

Назіральнік выклікаў міліцыю і напісаў скаргу, адбыўся невялікі канфлікт. Старшыня камісіі папрасіў не паведамляць пра інцыдэнт.

17:06 11.10.2015

«Галасуем, але ў перамены ня верым...»

На выбарчых участках у Горадні асабліва з 11-й да 14-й гадзіны, шматлюдна, але атмасфэры сьвята і радасьці не адчуваецца.

Асабліва значны наплыў выбарцаў можна было назіраць у новых мікрараёнах, дзе ў адной школе па чатыры і нават пяць выбарчых участкаў. Адны заходзяць, іншыя выходзяць, у фае тоўпяцца перад распродажам сувэніраў, грыміць музыка, шмат людзей у буфэтах, нехта ўжо слухае канцэрт у актавай зале.

17:17 11.10.2015

ЦВК: яўка на выбарах ужо перавысіла 74%

Цэнтравыбаркам абвесьціў новыя дадзеныя аб удзельніках галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах — сярэдняя яўка па краіне на 16.00 склала 74,61%.

17:28 11.10.2015

«Хочацца пераменаў, каб не было гэтак сумна, як цяпер», — выбары ў Магілёве

Незалежныя назіральнікі ў Магілёве заяўляюць пра вялікія разьбежкі ў падліках тых, хто прагаласаваў, зь лічбамі ўчастковых камісіяў. Тым часам ва ўчастковых камісіях сьцьвярджаюць: прэтэнзіяў да іхняй працы з боку назіральнікаў няма.

17:38 11.10.2015

Лукашэнка ў выбарчым антуражы

Участак № 1 для галасаваньня ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры і спорту ад раніцы больш нагадваў умацаваную крэпасьць, чым навучальную ўстанову. Тут чакалі самых галоўных выбарцаў краіны — Аляксандра Лукашэнку і ягонага малодшага сына Мікалая.

Тыя, хто захацеў выканаць свой грамадзянскі абавязак раней за іншых, магчыма, і пашкадавалі пра пасьпешлівасьць. Яны мусілі прайсьці даволі прыніжальную працэдуру падвойнага ператрусу — спачатку на подступах да будынку, а потым пры ўваходзе. Гэтак працягвалася да паўдня, пакуль Лукашэнка не прагаласаваў і ня зьехаў, паразмаўляўшы яшчэ гадзіну з журналістамі.

17:52 11.10.2015

У буфэце на ўчастку насупраць управы КДБ — 50 найменьняў алькагольных напояў

У буфэце 20-га выбарчага ўчастку, што ў будынку гімназіі № 42, назіральнікі налічылі ў продажы 50 найменьняў сьпіртных напояў. На разьліў іх прадаюць без нацэнкі, папярэджвае аб’ява ў буфэце.

18:01 11.10.2015

У буфэце на ўчастку насупраць управы КДБ — 50 найменьняў алькагольных напояў

У буфэце 20-га выбарчага ўчастку, што ў будынку гімназіі № 42, назіральнікі налічылі ў продажы 50 найменьняў сьпіртных напояў. На разьліў іх прадаюць без нацэнкі, папярэджвае аб’ява ў буфэце.

18:02 11.10.2015

Берасьце: «Калі б не было Караткевіч, галасавалі б за Лукашэнку»

У Берасьці, як і ў іншых мясьцінах, галасаваньне суправаджаецца канцэртамі ды таннымі буфэтамі. Назіральнікі фіксуюць парушэньні, некаторыя выбарцы кажуць, што «калі б не было Караткевіч, то галасавалі б за Лукашэнку».

18:03 11.10.2015

Назіральнікам забаранілі карыстацца мабільнай сувязьзю

Старшыня 34-й выбарчай камісіі забараніў назіральнікам карыстацца тэлефонамі. Пра гэта паведамляе кампанія «Права выбару».

Паводле гэтай інфармацыі, назіральнікі адмовіліся выконваць гэтае рашэньне і напісалі скаргі. Яны гатовыя быць пазбаўленыя акрэдытацыі, кажа прадстаўнік кампаніі Ільля Дабратвор.

Варта адзначыць, што «Права выбару» выкарыстоўвае мабільную прыладу «Вочы» і СМС для апэратыўнага збору інфармацыі. Паводле правілаў кампаніі, назіральнікі павінны перадаць першыя дадзеныя ў 20:30 з дапамогай тэлефонаў.

18:37 11.10.2015

«Актыўнае назіраньне дало плён — парушэньняў стала менш». Хроніка з выбарчага ўчастку, адкуль вялі відэатрансьляцыю

Праз актыўнасьць назіральнікаў на выбарчым участку стала менш парушэньняў. Пасьля заяваў у ЦВК тут замянялі пакой для галасаваньня, каб назіральнікі маглі бачыць скрыню для бюлетэняў. Але стаўленьне да назіральнікаў засталося ранейшае: старшыня камісіі мае права забараніць назіральнікам ня толькі здымаць відэа, але й дыхаць.

18:43 11.10.2015

Бабруйск. Стыхійны мітынг у дзень выбараў

У Бабруйску жыхары дому № 18 на вуліцы Гагарына ў дзень выбараў выйшлі на стыхійны мітынг з-за слабога ацяпленьня.

Бабруйск: стыхійны мітынг у дзень выбараў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:38 0:00

18:57 11.10.2015

У Менску на 18:00 яўка 67,7%

Старшыня Менскай гарадской камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі Зьміцер Шаўцоў паведаміў, што 11 кастрычніка па стане на 18:00 яўка ў сталіцы склала 67,7%, піша belrynok.by. Дадзеныя па іншых рэгіёнах пакуль не даступныя.

Яўка па Менску на 16:00. склала 60,67%, а ў цэлым па краіне — 74,61%.

19:18 11.10.2015

19:23 11.10.2015

ЦВК: яўка на выбарах ужо амаль 82%

Цэнтравыбаркам абвясьціў новыя дадзеныя пра ўдзельнікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах — сярэдняя яўка па краіне на 18:00 склала 81,77%.

19:27 11.10.2015

Наўпроставыя ўключэньні з Плошчы

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG