Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Лукашэнку больш за 80%, Караткевіч — каля 5%. Спантаннае шэсьце да Плошчы Незалежнасьці

11 кастрычніка ў Беларусі адбыліся пятыя прэзыдэнцкія выбары. Паводле дзяржаўных экзыт-полаў, Лукашэнка перамог, а Тацяна Караткевіч займае другое ці трэцяе месца.

21:07 11.10.2015

Каля 100 актывістаў сабраліся на Плошчы, разгарнулі расьцяжкі і сьцягі

На Кастрычніцкай плошчы анархіст разаслаў чырвоны сьцяг і пратэстуе супраць любых выбараў

Анархіст і мастак Юры Ўрсоў зладзіў на Кастрычніцкай плошчы артыстычную інсталяцыю, галоўны сэнс якой – пратэст супраць любых выбараў і любой улады.

Ён расклаў на плошчы чырвоны сьцяг, цацачны аўтамат і ўлёткі. Сам анархіст надзеў маску і ўзяў у рукі паперку зь лёзунгам «Выборы – буржуазный інстытут».

“Я лічу, што выбары – гэта буржуазны інстытут, і тое, што робіць лібэральны Захад, спрабуючы сказаць, што Беларусь – кепская краіна, якая жыве савецкім мінулым, лічу няправільным. Я зьяўляюся анархістам і выступаю супраць дзейнай улады. Я выступаю за тое, каб грамадзтва было поўнае рэвалюцыйных мастакоў і каб не было ніякай улады”, – заявіў ён у інтэрвію Свабодзе.

21:04 11.10.2015

20:50 11.10.2015

Гомель: галасаваньне «ў плянавым парадку»

На Гомельшчыне ў сьпісы для галасаваньня ўключана 1,1 мільёна выбарцаў. Паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, датэрмінова ў рэгіёне прагаласавалі амаль 38 адсоткаў. Гэта другі паказьнік у краіне — наперадзе толькі Віцебская вобласьць. Назіральнікі адзначалі, што найбольшую актыўнасьць выявілі пэнсіянэры, а таксама студэнты й навучэнцы каледжаў ды ліцэяў, якіх часам прыводзілі на ўчасткі для галасаваньня цэлымі групамі.

20:22 11.10.2015

20:20 11.10.2015

Лукашэнку на выбарах падтрымалі больш за 80% выбаршчыкаў - дзяржаўныя экзытполы

20:01 11.10.2015

20:01 11.10.2015

19:48 11.10.2015

Вячэрні Менск

19:30 11.10.2015

Цяжарную назіральніцу ад «Права выбару» выгналі са шпіталя, бо нібыта «прапускала працэдуры»

Тацяна Ладукас з Наваполацку была зарэгістраваная як назіральнік за выбарамі ад «Права выбару» на 9 выбарчым участку. За дзень да датэрміновага галасаваньня, 5 кастрычніка, Тацяна трапіла ў шпіталь — яна цяжарная, тэрмін цяжарнасьці 12 тыдняў, напярэдадні ўзьніклі праблемы са здароўем. Тацяна кажа, што ў шпіталі выконвала ўсе прадпісаньні лекараў, праходзіла патрэбныя працэдуры. Жанчына прызнае, што ўвечары 6 і 8 кастрычніка яны сыходзіла са шпіталя, каб наведаць выбарчы ўчастак і ўзяць удзел у назіраньні, але кажа, што ніякіх заўваг на гэты конт не атрымлівала да 10 кастрычніка. У той дзень увечары яе выклікалі да дзяжурнага лекара і а 10-й гадзіне ўжо выпісалі са шпіталя безь яе згоды, нават без даведкі на працу аб тым, што праходзіла лячэньне.

19:27 11.10.2015

Наўпроставыя ўключэньні з Плошчы

19:23 11.10.2015

ЦВК: яўка на выбарах ужо амаль 82%

Цэнтравыбаркам абвясьціў новыя дадзеныя пра ўдзельнікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах — сярэдняя яўка па краіне на 18:00 склала 81,77%.

19:18 11.10.2015

18:57 11.10.2015

У Менску на 18:00 яўка 67,7%

Старшыня Менскай гарадской камісіі па выбарах прэзыдэнта Беларусі Зьміцер Шаўцоў паведаміў, што 11 кастрычніка па стане на 18:00 яўка ў сталіцы склала 67,7%, піша belrynok.by. Дадзеныя па іншых рэгіёнах пакуль не даступныя.

Яўка па Менску на 16:00. склала 60,67%, а ў цэлым па краіне — 74,61%.

18:43 11.10.2015

Бабруйск. Стыхійны мітынг у дзень выбараў

У Бабруйску жыхары дому № 18 на вуліцы Гагарына ў дзень выбараў выйшлі на стыхійны мітынг з-за слабога ацяпленьня.

Бабруйск: стыхійны мітынг у дзень выбараў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:38 0:00

18:37 11.10.2015

«Актыўнае назіраньне дало плён — парушэньняў стала менш». Хроніка з выбарчага ўчастку, адкуль вялі відэатрансьляцыю

Праз актыўнасьць назіральнікаў на выбарчым участку стала менш парушэньняў. Пасьля заяваў у ЦВК тут замянялі пакой для галасаваньня, каб назіральнікі маглі бачыць скрыню для бюлетэняў. Але стаўленьне да назіральнікаў засталося ранейшае: старшыня камісіі мае права забараніць назіральнікам ня толькі здымаць відэа, але й дыхаць.

18:03 11.10.2015

Назіральнікам забаранілі карыстацца мабільнай сувязьзю

Старшыня 34-й выбарчай камісіі забараніў назіральнікам карыстацца тэлефонамі. Пра гэта паведамляе кампанія «Права выбару».

Паводле гэтай інфармацыі, назіральнікі адмовіліся выконваць гэтае рашэньне і напісалі скаргі. Яны гатовыя быць пазбаўленыя акрэдытацыі, кажа прадстаўнік кампаніі Ільля Дабратвор.

Варта адзначыць, што «Права выбару» выкарыстоўвае мабільную прыладу «Вочы» і СМС для апэратыўнага збору інфармацыі. Паводле правілаў кампаніі, назіральнікі павінны перадаць першыя дадзеныя ў 20:30 з дапамогай тэлефонаў.

18:02 11.10.2015

Берасьце: «Калі б не было Караткевіч, галасавалі б за Лукашэнку»

У Берасьці, як і ў іншых мясьцінах, галасаваньне суправаджаецца канцэртамі ды таннымі буфэтамі. Назіральнікі фіксуюць парушэньні, некаторыя выбарцы кажуць, што «калі б не было Караткевіч, то галасавалі б за Лукашэнку».

18:01 11.10.2015

У буфэце на ўчастку насупраць управы КДБ — 50 найменьняў алькагольных напояў

У буфэце 20-га выбарчага ўчастку, што ў будынку гімназіі № 42, назіральнікі налічылі ў продажы 50 найменьняў сьпіртных напояў. На разьліў іх прадаюць без нацэнкі, папярэджвае аб’ява ў буфэце.

17:52 11.10.2015

У буфэце на ўчастку насупраць управы КДБ — 50 найменьняў алькагольных напояў

У буфэце 20-га выбарчага ўчастку, што ў будынку гімназіі № 42, назіральнікі налічылі ў продажы 50 найменьняў сьпіртных напояў. На разьліў іх прадаюць без нацэнкі, папярэджвае аб’ява ў буфэце.

17:38 11.10.2015

Лукашэнка ў выбарчым антуражы

Участак № 1 для галасаваньня ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры і спорту ад раніцы больш нагадваў умацаваную крэпасьць, чым навучальную ўстанову. Тут чакалі самых галоўных выбарцаў краіны — Аляксандра Лукашэнку і ягонага малодшага сына Мікалая.

Тыя, хто захацеў выканаць свой грамадзянскі абавязак раней за іншых, магчыма, і пашкадавалі пра пасьпешлівасьць. Яны мусілі прайсьці даволі прыніжальную працэдуру падвойнага ператрусу — спачатку на подступах да будынку, а потым пры ўваходзе. Гэтак працягвалася да паўдня, пакуль Лукашэнка не прагаласаваў і ня зьехаў, паразмаўляўшы яшчэ гадзіну з журналістамі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG