Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Лукашэнку больш за 80%, Караткевіч — каля 5%. Спантаннае шэсьце да Плошчы Незалежнасьці

11 кастрычніка ў Беларусі адбыліся пятыя прэзыдэнцкія выбары. Паводле дзяржаўных экзыт-полаў, Лукашэнка перамог, а Тацяна Караткевіч займае другое ці трэцяе месца.

17:28 11.10.2015

«Хочацца пераменаў, каб не было гэтак сумна, як цяпер», — выбары ў Магілёве

Незалежныя назіральнікі ў Магілёве заяўляюць пра вялікія разьбежкі ў падліках тых, хто прагаласаваў, зь лічбамі ўчастковых камісіяў. Тым часам ва ўчастковых камісіях сьцьвярджаюць: прэтэнзіяў да іхняй працы з боку назіральнікаў няма.

17:17 11.10.2015

ЦВК: яўка на выбарах ужо перавысіла 74%

Цэнтравыбаркам абвесьціў новыя дадзеныя аб удзельніках галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах — сярэдняя яўка па краіне на 16.00 склала 74,61%.

17:06 11.10.2015

«Галасуем, але ў перамены ня верым...»

На выбарчых участках у Горадні асабліва з 11-й да 14-й гадзіны, шматлюдна, але атмасфэры сьвята і радасьці не адчуваецца.

Асабліва значны наплыў выбарцаў можна было назіраць у новых мікрараёнах, дзе ў адной школе па чатыры і нават пяць выбарчых участкаў. Адны заходзяць, іншыя выходзяць, у фае тоўпяцца перад распродажам сувэніраў, грыміць музыка, шмат людзей у буфэтах, нехта ўжо слухае канцэрт у актавай зале.

16:48 11.10.2015

Сябра камісіі хацела зьбіраць галасы на вуліцы

Пра гэта паведамляе кампанія па назіраньні за выбарамі EOTP. Выпадак адбыўся на 64-м участку ў Гомелі. Адна зь сябраў камісіі сказала, што ня хоча наведваць выбарнікаў дома і лепш пазьбірае галасы на вуліцы.

«Я што, буду хадзіць па бабках, станем каля крамы і будзем зьбіраць» — заявіла жанчына.

Назіральнік выклікаў міліцыю і напісаў скаргу, адбыўся невялікі канфлікт. Старшыня камісіі папрасіў не паведамляць пра інцыдэнт.

16:43 11.10.2015

Калегі пішуць, што Лукашэнка прагаласаваў за Караткевіч

16:33 11.10.2015

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусы баяцца перамен

Жыхары Беларусі баяцца перамен, таму на выбарах абіраюць стабільнасьць — заявіў кіраўнік літоўскай дыпляматыі Лінас Лінкявічус, ацэньваючы прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

«Людзі баяцца перамен, выбіраюць мінімальны ўзровень жыцьця, тое, што маюць, бо ня ведаюць, ці будзе лепей», — сказаў Лінкявічус у інтэрвію для літоўскага грамадзкага радыё.

16:27 11.10.2015

16:25 11.10.2015

Галасаваньне на тле буфэтаў, канцэртаў і кірмашоў

Галасаваньне 11 кастрычніка ў многіх месцах суправаджалася выступамі калектываў мастацкай самадзейнасьці, выбарчыя ўчасткі абслугоўвалі прадпрыемствы грамадзкага харчаваньня. Шмат дзе выбарцаў заваблівалі выязным гандлем прамысловымі таварамі і сельгаспрадукцыяй.

16:12 11.10.2015

Рэпер Вожык: Мы пад пляшку гарэлкі ўжо пяты раз абіраем Лукашэнку

Рэпер Вожык да дня выбараў прэзэнтуе на сайце «Арт Сядзібы» свой новы твор — сумную песьню-развагу «Абіраем Лукашэнку».

16:11 11.10.2015

Выбарнік прыйшоў на ўчастак і высьветліў, што ўжо прагаласаваў датэрмінова

Георгій Пінчук апісвае сытуацыю, якая адбылася зь ім на адным з выбарчых участкаў Менску. Калі малады чалавек прыйшоў галасаваць, аказалася, што насупраць яго прозьвішча ўжо стаіць подпіс і дата 7 кастрычніка.

Старшыня камісіі проста выправіў дату і абышоўся без камэнтару. Выбарніку выдалі бюлетэнь і ён змог прагаласаваць. Паводле Пінчука, ён не пісаў скаргу, а назіральнікаў на ўчастку не было.

16:11 11.10.2015

Чалавек у спадніцы

«Прэзыдэнт у нашай краіне займаецца многімі пытаньнямі — ад бясьпекі да эканомікі, якія чалавек у спадніцы пакуль, напэўна, ня зможа выконваць», — сказаў Лукашэнка падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку. У іншай краіне гэткая заява публічнага чалавека выклікала б хвалю абурэньня, найперш, сярод жанчын. Фэмінісцкія ці жаночыя арганізацыі пацягнулі б такога дзеяча ў суд. І ўвогуле, такі палітык страціў бы жаночыя галасы на любых наступных выбарах і вымушаны быў бы пакінуць палітычнае жыцьцё.

Прычым, нават спрабуючы рабіць камплімэнт, ён не разумее, што абражае жанчыну. На яго думку, Караткевіч — «цалкам нармальны, разумны чалавек». Калі дакладна, то Лукашэнка назваў сваю канкурэнтку «вменяемый». Гэтае слова азначае, што чалавек здольны дзейнічаць сьвядома і несьці адказнасьць за свае ўчынкі. Дык вось аказваецца і жанчына ў палітыцы можа быць нармальнай, адэкватнай і несьці адказнасьць за свае ўчынкі! У тым сэнсе, што якіх дзіваў не бывае ў нашым жыцьці. Ці варта беларускім жанчынам ганарыцца такой пахвалой?

16:05 11.10.2015

Лукашэнка: у Машэрава было тры ці чатыры спальні

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка распавёў журналістам, у якіх умовах ён жыве.

«Хаваць мне няма чаго, дамоў у мяне сваіх няма», — сказаў ён.

15:57 11.10.2015

Караткевіч пра свайго мужа і сэксізм Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка назваў кандыдатку ў прэзыдэнты Тацяну Караткевіч «чалавекам у спадніцы», а яе мужа Віталя Караткевіча — «скрайнім апазыцыянэрам» і «зуброўцам».

Тацяна Караткевіч пракамэнтавала Радыё Свабода выказваньні свайго канкурэнта.

15:50 11.10.2015
Бабруйск: стыхійны мітынг у дзень выбараў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:38 0:00

Бабруйск: стыхійны мітынг у дзень выбараў

У Бабруйску жыхары дому №18 па вуліцы Гагарына ў дзень выбараў выйшлі на стыхійны мітынг з-за слабога ацяпленьня.

15:38 11.10.2015

Колькі працэнтаў атрымалі супернікі Лукашэнкі на выбарах у 1994, 2001, 2006 і 2010 гг?

15:23 11.10.2015

У панядзелак пройдуць 7 прэсавых канфэрэнцыяў па выбарах

Вынікі выбараў падвядуць ня толькі ЦВК, але і нацыянальныя ды міжнародныя назіральнікі.

Свабода плянуе весьці жывую трансьляцыю з прэсавай канфэрэнцыі праваабаронцаў (10.00) і назіральнікаў АБСЭ (14.00).

15:14 11.10.2015

Лазавік: Выбары адбыліся

15:13 11.10.2015

Інвалід-вазочнік ня змог трапіць на ўчастак для назіраньня

На ўчастак № 15 у пасёлку Лясны непадалёк ад Бараўлянаў ня змог трапіць назіральнік Юры Ляшэнка. Ён інвалід, перасоўваецца на вазку. Раніцай 11 кастрычніка Юры Ляшэнка як назіральнік ад партыі БНФ прыехаў да ўчастку, але ня змог падняцца па лесьвіцы, а пандусу для інвалідаў там няма. У выніку на ўчастак № 15 Юры Ляшэнка так і ня трапіў і адправіўся назіраць на ўчастак № 1 у Бараўлянах.

14:57 11.10.2015
Лукашэнка: Папярэджваю: пасьля выбараў пачынайце жыць паводле закону
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:43 0:00

Лукашэнка: Папярэджваю: пасьля выбараў пачынайце жыць паводле закону


Аляксандар Лукашэнка пасьля працэдуры галасаваньня расказаў пра бачаньне сваёй місіі ў выпадку перамогі, а таксама пра стаўленьне да Расеі, Украіны, краінаў Эўразьвязу ды сваіх канкурэнтаў.

14:32 11.10.2015

Народ сьвяткуе

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG