Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд Навальнага: чыноўнікі ў Расеі ядуць забароненыя прадукты


Фонд барацьбы з карупцыяй расейскага апазыцыянэра Аляксея Навального заявіў, што расейскія чыноўнікі працягваюць ужываюць прадукты, на якія ў краіне дзейнічае эмбарга.

Пра гэта Навальны паведамляе ў сваім блогу.

У рамках свайго расьсьледаваньня фонд пачаў адсочваць дзяржаўныя закупкі пармэзану. Паводле фонду, расейскія чыноўнікі «топчуць за абедзьве шчакі» санкцыйныя харчы.

Як паказвае расьсьледаваньне, дзяржаўныя заказы банкетаў з забароненай у Расеі імпартнай прадукцыяй рэгулярна робіць мэрыя Масквы. Пармэзан і мацарэлу таксама замаўлялі чыноўнікі МУС і Мінабароны Расеі.

Фонд барацьбы з карупцыяй дае спасылкі на дакумэнты. Эмбарга на некаторыя імпартныя прадукты ў Расеі ўвялі ў адказ на санкцыі Захаду за акупацыю і спробу анэксіі Расеяй Крыму і дэстабілізацыю на Данбасе. 6 жніўня забароненыя да ўвозу прадукты ў Расеі пачалі зьнішчаць адпаведна з указам прэзыдэнта Уладзімера Пуціна. Толькі за адзін дзень было зьнішчана 319 тон харчоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG