Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне пра адвод узбраеньняў маюць падпісаць сёньня, згоды па мясцовых выбарах яшчэ няма, — Дачыч


Івіца Дачыч і Марцін Сайдзік на паседжаньні кантактнай групы
Івіца Дачыч і Марцін Сайдзік на паседжаньні кантактнай групы

У Менску адбылася сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне, у якой узяў удзел дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Сэрбіі Івіца Дачыч.

Сустрэча пачалася а 16 гадзіне ў Прэзыдэнт-гатэлі. У ёй таксама ўзялі ўдзел каардынатары ад АБСЭ ўсіх чатырох працоўных падгрупаў, — паведаміла Дар’я Оліфэр, прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў Групе — Леаніда Кучмы.

Івіца Дачыч выйшаў на прэс-канфэрэнцыю да журналістаў праз паўтары гадзіны пасьля пачатку сустрэчы. Сама сустрэча ў гэты час працягвалася. З паведамленьня Дар’і Оліфэр у фэйсбуку можна зрабіць выснову, што Івіца Дачыч сустракаўся з удзельнікамі групы без прадстаўнікоў так званых ЛНР і ДНР. Яны далучыліся да паседжаньня пасьля сыходу старшыні АБСЭ.

Дачыч зазначыў, што мэта ягонага ўдзелу ў паседжаньні Групы — яшчэ раз сьцьвердзіць, што «неабходна паважаць менскія дамоўленасьці, цалкам спыніць агонь і паважаць поўнае спыненьне агню, неабходны адвод цяжкага ўзбраеньня, адкрыцьцё працэсу палітычнага дыялёгу, што прадугледжвае стварэньне ўмоваў для правядзеньня мясцовых выбараў, зь якімі былі б згодныя і Кіеў, і Данбас. Неабходна вырашаць эканамічныя пытаньні. Існуюць розныя ідэі, напрыклад, мабільныя банкі. Неабходна вырашаць і гуманітарныя пытаньні, напрыклад, пытаньні ўцекачоў і перамешчаных асобаў».

Івіца Дачыч
Івіца Дачыч

Па ўсіх гэтых пытаньнях ёсьць прагрэс, — зазначыў Дачыч.

«Але я сюды прыехаў, каб даць дадатковы штуршок і вырашыць некаторыя пытаньні да восені. Восень будзе ключавой, бо чакаецца вялікая падзея — гэта мясцовыя выбары».

Аднак пэўнай згоды наконт правядзеньня мясцовых выбараў яшчэ няма, — паведаміў Дачыч, адказваючы на пытаньне, на якой стадыі перамовы.

«Я сказаў кіраўнікам працоўных падгрупаў, што пазыцыі тройкі — у тым, што гэта адно з ключавых пытаньняў, разам са спыненьнем агню. Яны будуць спрыяць стабілізацыі, нармалізацыі абстаноўкі. Але мы не дасягнулі істотнага прагрэсу па выбарах».

Фрагмэнт перамоў кантактнай групы па Ўкраіне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:31 0:00

На пытаньне, ці падпісанае пагадненьне пра адвод цяжкіх узбраеньняў на Данбасе, Дачыч адказаў наступнае:

«Трохбаковая кантактная група працягвае сваю працу. Я еду далей у Бэйрут. Як мяне праінфармавалі, пагадненьне цалкам узгодненае, яго вэрыфікацыя чакаецца ўвечары. Размова ідзе пра адвод танкаў і пэўных відаў узбраеньня калібрам да 100 мм. У гэтым пагадненьні будзе дакладна пазначана, як будзе праводзіцца вэрыфікацыя адводу. Больш ня будуць узьнікаць праблемы, хто праводзіць вэрыфікацыю, зь якога боку. Дакладна ў пагадненьні будзе пазначана ўся працэдура па вэрыфікацыі адводу гэтага ўзбраеньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG