Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 траўня ў Менску чакаецца сустрэча трохбаковай групы па Данбасу


Сустрэча кантакнай групы 1 верасьня 2014 у Менску
Сустрэча кантакнай групы 1 верасьня 2014 у Менску

Такую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла Дар’я Аліфэр, прэсавая сакратарка былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы.

Паводле Аліфэр, 5 траўня адбудзецца чарговая працоўная сустрэча ўдзельнікаў групы — прадстаўніцы АБСЭ Гайдзі Тальявіні, прадстаўніка Ўкраіны Леаніда Кучмы і спэцпрадстаўніка Расеі Азамата Кульмухаметава, а 6 траўня ўдзельнікі могуць сустрэцца ў Менску з прадстаўнікамі так званых ДНР і ЛНР.

Папярэдняя вочная сустрэча Трохбаковай кантактнай групы адбывалася ў Менску 11–12 лютага падчас сустрэчы ў «нармандзкім фармаце». Да траўня група рэгулярна працавала ў фармаце відэаканфэрэнцыяў. Апошняя зь іх адбылася 29 красавіка.

Як паведамляе ў Фэйсбуку Дар’я Аліфэр, на сустрэчы 29 красавіка былі абмеркаваныя ключавыя пункты Менскіх дамоўленасьцяў — спыненьне агню, адвод цяжкіх відаў узбраеньня, вызваленьне закладнікаў. Абмяркоўвалася пастаўка ўкраінскай і міжнароднай гуманітарнай дапамогі ў Данецк і Луганск, а таксама дээскаляцыя сытуацыі ў Шырокінам пад Марыюпалем і прапановы ўкраінскага боку пра адвод танкаў, гармат, мінамётаў калібрам менш за 100 мм.

Размова ў скайп-фармаце цягнулася 5 гадзін 40 хвілін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG