Парашэнка: Надзея Саўчанка хутка будзе вызваленая
Украінская вайскоўка Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам, будзе хутка вызваленая.
Алянд: дамоўленасьці ў Менску — палёгка для Эўропы і надзея для Ўкраіны
Каспрук: Эўфарыі ад менскага саміту няма
Украінскі палітоляг Віктар Каспрук лічыць, што менская дамова пра спыненьне агню дасягнутая, бо Пуцін баіцца ўзмацненьня санкцыяў супраць Расеі.
«Пазытыў ёсьць у тым, што нейкі час, хай і не да канца вызначаны, будзе працягвацца замірэньне. Разам з тым мы памятаем, што ў верасьні такое самае замірэньне было, але расейскія войскі і сэпаратысты працягвалі абстрэльваць украінскія тэрыторыі. Гэта дае падставу ня верыць ні Пуціну, ні Расеі, ні тэрарыстычным фармаваньням, якія Пуцін стварыў на тэрыторыі Ўкраіны. Выглядае, што гэтае замірэньне патрэбнае Пуціну для таго, каб не былі ўведзеныя дадатковыя санкцыі, пра якія гаворыць Захад. Таму ён манэўруе. Але ў любым разе ён ня хоча адмаўляцца ад таго, каб Украіна перайшла пад кантроль Расеі тым ці іншым чынам. Таму Ўкраіна падчас замірэньня мусіць канцэнтраваць свае сілы. Захад і асабліва ЗША наўрад ці адмовяцца ад вайсковай дапамогі Ўкраіне, пра якую гаварылася раней.
Парашэнка: Ёсьць дакладныя абавязаньні па вывадзе ўсіх замежных войскаў з тэрыторыі Ўкраіны
Я магу сказаць, што галоўнае, чаго ўдалося дасягнуць, — гэта тое, што з 00.00 15 лютага, у ноч з суботы на нядзелю, павінна быць абвешчана безумоўнае, без аніякіх папярэдніх умоваў паўсюднае спыненьне агню.
Украінская дэлегацыя зь Менску адправілася ў Брусэль
Пра гэта на брыфінгу паведаміла народны дэпутат Украіны Ірына Герашчанка.
«Цяпер ўкраінская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам Украіны накіравалася ў Брусэль. Там будуць абмяркоўвацца і вынікі менскіх перамоваў, і агульная пазіцыя Ўкраіны і ЭЗ адносна таго, якімі павінны быць дзеяньні для таго, каб усе гэтыя дамоўленасьці, якія сёньня дасягнутыя былі выкананыя», — сказала яна.
«Баюся мы сёньня-заўтра ўбачым абвастрэньне», — Канстанцін Калачоў
Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў расейскі палітоляг, кіраўнік «Палітычнай экспэртнай групы» Канстанцін Калачоў, камэнтуючы вынікі сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску.
Мэркель пра Менск: ёсьць пробліск надзеі, але застаецца шмат працы
Чарговая танкі і «Грады» зайшлі ва Ўкраіну з Расеі — Лысенка
На тэрыторыю Ўкраіны ў зону АТО з Расеі мінулай ноччу зноў былі перакінутыя танкі і сыстэмы залпавага агню, паведаміў прадстаўнік АТО Андрэй Лысенка.
Нямецкі палітоляг: Дзівіць, што пытаньне пра расейска-ўкраінскую мяжу пакінулі на апошняе
Менскія пагадненьні камэнтуе Ёрг Форбрыг, дасьледчык Нямецкага Фонду Маршала.
Вынікі менскіх пагадненьняў мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага пракрамлёўскага палітоляга, аднаго зь ідэолягаў праекту «Наваросіі» Сяргея Маркава.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў галоўным вынікам перамоваў дамову аб спыненьні агню ад 15 лютага і падаў дэталі як будзе выглядаць буфэрная зона
"Прыпыненьне агню суправаджаецца адводам цяжкіх узбраеньняў, цяжкой артылерыі калібрам большым за 100 мілімэтраў. Незаконныя ўзброеныя фармаваньні адводзяць артылерыю ад "менскай лініі" (верасень 2014 г. -рэд) , а ўзброеныя сілы Ўкраіны ад фактычнай лініі на 25 кілямэтраў. Так што ў цэлым буфэрная зона будзе складаць 50 кілямэтраў. Для сыстэмаў залпавага агню зона будзе значна большай -70 км , а для сыстэмаў залпавага агню "Ураган", Смерч" - буфэрная зона складзе 140 км."
Э. Лукас: Расея беспакарана падарвала эўрапейскую сыстэму бяьспекі
Гарань: Пуцін не атрымаў у Менску ніякіх саступак
Прафэсар катэдры паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань станоўча ацаніў падпісаньне чарговай менскай дамоўленасьці пра спыненьне агню і адзначыў, што цалкам узгодненая пазыцыя Ўкраіны і Эўразьвязу не дала Пуціну магчымасьці вытаргаваць для сябе палітычныя саступкі.
Спадзяваньні на палітычнае ўрэгуляваньне канфлікту на Данбасе ня спраўдзіліся, — Юры Чавусаў
Дамоўленасьці, якія былі падпісаныя сёньня па выніках саміту «нармандзкай чацьвёркі» фактычна паўтараюць дамоўленасьці, якія былі дасягнутыя ў Менску ў верасьні 2014 году. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў палітоляг Юры Чавусаў.
Мінчанка: Аптымістычны сцэнар — калі перамір’е працягнецца год
Расейскі палітоляг, прэзыдэнт холдынгу «Minchenko consulting» Яўген Мінчанка мяркуе, што па выніках сёньняшніх менскіх пагадненьняў Кіеў ня будзе выконваць палажэньні аб канстытуцыйнай рэформе, сэпаратысты — пункты аб перадачы Кіеву кантролю над мяжой.
Менскія пагадненьні камэнтуе Ёрг Форбрыг, дасьледчык Нямецкага Фонду Маршала.
"Я лічу, што яе спосаб камунікацыі з Уладзімерам Пуціным нашмат больш эфэктыўным, чым падыход шмат якіх іншых заходнім палітыкаў у стылі «альфа-самцоў». Мяне ўразіла розьніца падыходаў у камунікацыі з Пуціным падчас саміту ў Аўстраліі пару месяцаў таму. Тады некаторыя лідэры — Канады, Аўстраліі, ды іншыя размаўлялі зь ім у такім вельмі мужчынскім стылі канфрантацыі. Вынікаў гэта не дало. А вось Ангела Мэркель сядзела зь ім чатыры ці пяць гадзінаў да позьняй ночы, і ў выніку Пуцін сышоў. Ён быў відавочна незадаволены ці нават цалкам зьнясілены. Мне здаецца, гэта можна было пабачыць і на перамовах ў Менску гэтай ноччу. Парашэнка некалькі разоў выбягаў з пакою, бо ён быў пад ціскам, ён больш ня мог гэтага трываць. А вось Ангела Мэркель, выглядае, спакойна прасядзела цягам усіх перамоваў. Таму я думаю, што яе асоба і яе падыход больш пасуюць для адносінаў з Уладзімірам Пуціным. Не магу гэта вытлумачыць дакладна, але выглядае, што Пуціну зь ёй вельмі цяжка".