Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдвард Лукас: Расея беспакарана падарвала эўрапейскую сыстэму бясьпекі


Эдвард Лукас
Эдвард Лукас

Вынікі перамоваў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску камэнтуе для Радыё Свабода галоўны рэдактар часапісу The Economist Эдвард Лукас.

Лукас: «З гуманітарнага гледзішча спыненьне агню, вядома ж, можна толькі вітаць, асабліва, калі разам зь ім адбудзецца і абмен палоннымі.

Аднак з гледзішча эўрапейскай бясьпекі гэта сапраўды чорны дзень — Расея падарвала сыстэму бясьпекі, якая дзесяцігодзьдзямі гарантавала нам спакой і свабоду, і зрабіла гэта беспакарана.

Тое, што мы пабачылі ў Менску, было перамовамі аб умовах капітуляцыі, а яшчэ горшы той факт, што так шмат людзей гэтага не ўсьведамляе».

***

На сустрэчы ў Менску лідэраў Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі дамовіліся аб спыненьні агню на Данбасе з 15 лютага. Акрамя таго, ад лініі судакрананьня павінна быць адведзена цяжкае ўзбраеньне. Як заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін па завяршэньні перамоваў, украінскія вайскоўцы маюць адвесьці ўзбраеньне ад цяперашняй лініі судакрананьня, сэпаратысты — ад лініі, узгодненай 19 верасьня ў рамках менскіх дамоўленасьцяў.

Сустрэча канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда, Украіны Пятра Парашэнкі і Расеі Ўладзіміра Пуціна пачалася каля 19:00 11 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG