Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Надзея Саўчанка хутка будзе вызваленая


Украінская вайскоўка Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам, будзе хутка вызваленая.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьля заканчэньня перамоваў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе, перадае Reuters.

У СІЗА Саўчанка абвясьціла галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага арышту, якую трымае ўжо два месяцы. Адвакаты Саўчанкі падалі заяву ў Эўрапейскі суд па правах чалавека з просьбай тэрмінова прыняць «папярэднія меры» для разгляду яе справы. У дакумэнце абарона просіць суд паўплываць на Расею ў сувязі з пагрозамі здароўю і жыцьцю ўкраінскай лётчыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG