Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра тое, як абражалі Ніну Багінскую ў пастарунку, міліцэйскае начальства ня ведае


Ніна Багінская
Ніна Багінская

Кіраўніцтва Цэнтральнага РУУС зазначыла Свабодзе, што ня ведае, як паводзяць сябе іхнія супрацоўнікі, калі затрымліваюць грамадзкіх актывістаў і апазыцыянэраў.

67-гадовая актывістка апазыцыі Ніна Багінская, якую 22 студзеня падчас ушанаваньня памяці герояў «Нябеснай сотні» затрымалі ў Менску, абскардзіла грубыя і зьняважлівыя дзеяньні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС Менску ў раённай пракуратуры. У сваёй скарзе пажылая жанчына піша, што яе абражалі, пагражалі фізычнай расправай, адабралі кіёк і дагэтуль не вярнулі.

Намесьнік начальніка Ўпраўленьня ўнутраных спраў Цэнтральнага раёну, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Юры Рамановіч на пытаньне Радыё Свабода, ці ведае ён пра сытуацыю зь Нінай Багінскай, пра яе скаргі ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС, і ці зьбіраецца праводзіць унутранае расьсьледаваньне, адказаў так:

«Я вам не гатовы нічога сказаць з гэтай нагоды. Мне нічога пра гэта невядома».

Карэспандэнтка: «Але ж вы, напэўна, чытаеце сайты, інтэрнэт...»

«Вы мне задалі пытаньне, ці гатовы я нешта патлумачыць — я адказаў: не гатовы».

Карэспандэнтка: «Такім чынам, вы ня ў курсе справы. І ня ведаеце, як сябе паводзяць вашы супрацоўнікі пры затрыманьнях...»

«Я па гэтай сытуацыі ня ведаю, як яны сябе паводзілі. І нават пра сытуацыю ня ведаю. Я ня ў курсе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG