Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багінская: Міліцыянты забралі кіёк і абражалі мяне ў сэксуальным пляне


67-гадовая актывістка дэмакратычнага руху Ніна Багінская, якую міліцыя ўчора затрымала разам з 8 іншымі ўдзельнікамі акцыі памяці Міхала Жызьнеўскага, распавяла Свабодзе, як яе абражалі і пагражалі ў пастарунку Цэнтральнага раёну Менска.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:39 0:00
Наўпроставы лінк


«У мяне забралі кіёчак і не давалі сесьці, хаця ў залі, дзе мы знаходзіліся, было поўна новых крэслаў. Сам міліцыянт сядзеў. Я сказала, што я чалавек сталага ўзросту і не магу стаяць без кіёчка, што мне трэба на нешта абапірацца. Але крэсла мне так і ня далі. Нас паставілі тварам да сьцяны, сказалі пакласьці рукі на сьцяну. Проста нейкае нахабства. Раней такога я ня бачыла ў дачыненьні да сябе, пажылога чалавека.

Нас, палітычных, аддалі зусім маладым міліцыянтам — хлопцам гадоў 25-28. У мяне склалася ўражаньне, што яны ўпершыню чулі беларускую мову — яны вельмі сьмяяліся з прозьвішча адной затрыманай п’янай жанчыны — Лапцянок. Міліцыянты шчыра сьмяяліся са звычайных беларускіх прозьвішчаў.

Са зьдзекам запытваліся, чаму мы шануем памяць Міхася Жызьнеўскага. Я сказала: таму што ён герой. Тады міліцыянты запыталіся, якое ён дачыненьне мае да Беларусі. Мы адказалі на гэта, што Міхась памёр за свабоду Ўкраіны, а воля Ўкраіны — гэта і воля Беларусі ад маскоўскага прыгнёту. На гэта міліцыянт сказаў, што Беларусь ніколі не была самастойнай дзяржавай.

На мяне раней ніколі ня лаяліся матам. Учора ж на мяне лаяліся, называючы розныя геніталіі, зьневажалі ў сэксуальным пляне. І рабіў гэта малады хлопец. Гэта было вельмі брыдка У канцы ён сказаў, што зь мяне сыплецца пясок і што ён можа асабіста мяне закапаць. Пачуўшы гэта, я папрасіла жанчыну, якая была разам са мной у пастарунку, каб яна была сьведкай на судзе за пагрозу фізычнай расправы. Пратакол за несанкцыянаваны пікет я не падпісала, спаслаўшыся на тое, што на чужынскай мове не разумею».

Ніну Багінскую будуць судзіць а 10.30 у судзе Цэнтральнага раёна Менска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG