Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі людзей за ўшанаваньне памяці «Нябеснай сотні». Сёньня — суд

абноўлена

Кветкі да помніка Шаўчэнку менчукі несьлі і год таму, адразу пасьля падзеяў у Кіеве
Кветкі да помніка Шаўчэнку менчукі несьлі і год таму, адразу пасьля падзеяў у Кіеве

У Менску грамадзкія актывісты ўшанавалі памяць герояў «Нябеснай сотні». Каля 15 чалавек ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку непадалёк ад амбасады Ўкраіны. Усіх затрымала міліцыя і адвезла ў райаддзел Цэнтральнага раёну.

Як паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку праваабаронца Юлія Сьцяпанава, сярод затрыманых — Ніна Багінская, Вольга Мікалайчык, Аляксандр Макаеў, Яўген Батура, Максім Вінярскі, Зьміцер Захарэвіч, Валерыя Чарнаморцава, апэратар тэлеканалу Белсат.

Прысутныя пасьпелі ўскласьці кветкі, памаліцца, прасьпяваць гімн Украіны і «Магутны Божа». Вольга Мікалайчык разгарнула вялікі партрэт Міхала Жызьнеўскага. Усё здымалі на камэру людзі ў цывільным. Пасьля заканчэньня акцыі ўсіх затрымалі.

Як паведаміла Тацьцяна Власенка, прыкладна ў 0:30 вызвалілі 4-х чалавек — Ніну Багінскую, Зьміцера Захарэвіча, Юрыя Ваўчка, Валерыю Чарнаморцаву. У РУУСе Цэнтральнага раёну застаюцца пяць затрыманых. Гэта Вольга Мікалайчык, Алесь Макаеў, Яўген Батура, Максім Вінярскі, Мікола Колас.

Усе тры гадзіны ўдзельнікаў акцыі трымалі тварам да сцяны. Ніне Багінскай не дазвалялі прысесьці.

Вызваленыя актывісты папрасілі прадстаўнікоў амбасады Ўкраіны звярнуць ўвагу на тое, что ў аўтобусе ў кірунку РУУСа прадстаўнікі сілавых структураў Беларусі вельмі зьдзекліва, ганебна, у абразьлівай форме выказваліся пра Ўкраіну і ўкраінцаў.

Суд над затрыманымі заўтра ў Цэнтральным раёне а 10.00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG