Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпіша ўказ аб прадстаўленьні ўкраінскага грамадзянства тым замежнікам, якія ваююць за Ўкраіну супраць расейскай агрэсіі.
Як перадае УНІАН, пра гэта ён заявіў 2 сьнежня ў Вярхоўнай радзе Ўкраіны.
«Я хачу перадаць прывітаньне маім баявым пабрацімам: ваш зварот да прэзыдэнта Ўкраіны адносна прадстаўленьня ўкраінскага грамадзянства беларусам, расейцам, якія са зброяй у руках разам з вамі абаранялі гонар і незалежнасьць дзяржавы... Як я і абяцаў, я падпішу ўказ аб прадстаўленьні ім украінскага грамадзянства, яны прайшлі гэтае выпрабаваньне», — сказаў Парашэнка.