Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькі Жызьнеўскага ў Кіеве: у Беларусі на нас ідзе ціск


Бацькі Жызьнеўскага: у Беларусі на нас ідзе ціск
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:19 0:00

26 лістапада ў Кіеве, ва Ўкраінскім крызісным мэдыя-цэнтры адбылася прэсавая канфэрэнцыя «Цана гераізму» прысьвечаная бацькам загінулага год таму на Майдане беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.

Паводле маці і бацькі Жызьнеўскага, Ніны і Міхаіла Жызьнеўскіх, якія прыехалі ў Кіеў зь Беларусі, на Радзіме яны адчуваюць моцны ціск — як з боку органаў улады, гэтак і ад суседзяў, якія вераць «антымайданаўскай» прапагандзе.

Так, калі Ніна Жызьнеўская была ў шпіталі, іншыя пацыенткі называлі яе «маці бандыта», абвінавачвалі, што яе сын прадаўся Амэрыцы і гэтак далей. Бацькі загінулага зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі з заклікам зрабіць выключэньне і даць іх сыну званьне Героя Украіны — яны лічаць, што пасьля гэтага зьдзекаў з боку суседзяў будзе менш.

Акрамя таго, сёньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, непадалёк ад месца, дзе загінуў Міхаіл Жызьнеўскі, была усталявана сымбалічная дошка ягонае памяці.

Новая мэмарыяльная дошка Міхаілу Жызьнеўскаму
Новая мэмарыяльная дошка Міхаілу Жызьнеўскаму

Бацькі Міхаіла Жызьнеўскага ў залі, дзе адбывалася прэсавая канфэрэнцыя
Бацькі Міхаіла Жызьнеўскага ў залі, дзе адбывалася прэсавая канфэрэнцыя

Ранейшы памятны знак Міхаілу Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве
Ранейшы памятны знак Міхаілу Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве

​Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб прысваеньні 99 героям Нябеснай сотні званьня Героя Ўкраіны, аднак Жызьнеўскаму быў прысвоены ордэн Героя Нябеснай сотні. Прэзыдэнт удакладніў, што паводле працэдуры званьне Героя Ўкраіны немагчыма прысвоіць тром замежнікам, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG