Як паведамляе УНІАН, людзі прыйшлі цэлымі сем’ямі, з кветкамі, цукеркамі і мяккімі цацкамі. Некаторыя прынесьлі ўласнаручна вырабленыя абярэгі. Людзі віталі салдат крыкамі «Героі!», «Дзякуй!», «Слава Ўкраіне!» Потым гараджане сталі на калені перад байцамі.
Хлопцы з фронту літаральна патанулі ў абдымках і віншаваньнях. Яны разам з днепрапятроўцамі прасьпявалі гімн, а потым паехалі да сваіх сем’яў, якіх ня бачылі амаль пяць месяцаў.
«Я так ўдзячная ім! Ведаеце, калі б не яны, то нашэсьце... Між намі толькі яны. За гэта ім велізарная падзяка!», — патлумачыла сваю прысутнасьць адна з жыхарак Днепрапятроўску.
Нечаканае сьвята на цэнтральнай плошчы вельмі расчуліла днепрапятроўскіх «кібаргаў».
«Не чакаў. Вельмі прыемна. Аж плакаць хочацца», — казалі ваяры.