Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Крапівенскім полі ўсталявалі бел-чырвона-белыя сьцягі

абноўлена

На Крапівенскім полі 6 верасьня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:41 0:00

На Крапівенскім полі 6 верасьня

Грамадзскія актывісты пачалі адзначэньне 500-годзьдзя Бітвы пад Воршай. Удзел ва ўрачыстасьцях на Крапівенскім полі бралі каля 100 чалавек.

На сьвяткаваньні толькі зь Менску на аўтобусе прыехала больш за 20 чалавек, двойчы іх спынялі міліцыянты і папярэджвалі, каб аўтобус не заяжджаў у Воршу пасьля сьвяткаваньняў.

Перад пачаткам імпрэзы старшыня Крапівенскага сельсавету таксама папярэдзіў, каб тут не праводзілі палітычныя мерапрыемствы, пасьля сябе прыбралі тэрыторыю і каб у суботу ўвечары ўсе разьехаліся.

На Крапівенскім полі ўжо тыдзень знаходзіцца мастацкі пленэр, які ладзіць Алесь Пушкін. На тэрыторыі вакол крыжа расстаўленыя мальбэрты, мастакі малююць Крапівінскае поле.

Урачыстае сьвяткаваньне на Крапівінскім полі пачалося малебнам, які праводзілі айцы Леанід Акаловіч і Сьвятаслаў.

Леанід Акаловіч пасьля малебну сказаў, што «Аршанская бітва натхніла нас, беларусаў, на змаганьне за незалежнасьць».

Потым выступіў мастак Мікола Купава, які, уласна, і арганізаваў гэтае сьвяткаваньне. Ён апавёў пра значэньне гэтай бітвы і пра пляны ўшанаваньня памяці. Мікола Купава паведаміў, што 23 кастрычніка ў Палацы мастацтва адкрыецца адмысловая вялікая выстава, якая будзе цалкам прысьвечана 500-годзьдзю Аршанскай бітвы. Купава пашкадаваў, што людзей ня так шмат, як хацелася, і нагадаў, што афіцыйнае сьвяткаваньне было забаронена.

Удзельнікі ўрачыстасьцяў усталявалі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Гісторык Алесь Краўцэвіч сказаў у сваім выступе, што значэньне гэтай бітвы асабліва важнае цяпер, бо сёньня, праз 500 гадоў, мы маем таго ж самага ворага. Краўцэвіч адзначыў, што вельмі важна, што юбілей сьвяткуецца нібыта зьнізу. Ён заклікаў: «Паглядзіце, якое сьвята зрабіла з гэтага беларускае грамадзтва. У свабоднай Беларусі тут мусіў бы быць міністар абароны, тут мусілі б прымаць прысягу салдаты... Я лічу, што гэтае сьвята будзе адным з самых галоўных у незалежнай Беларусі».

Таксама сьвята наведалі пісьменьнік Уладзімер Арлоў і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч, якія прыбылі ў Воршу на прэзэнтацыю кнігі Анатоля Грыцкевіча «Сьцягі Воршы».

Уладзімер Арлоў у сваім выступе каля крыжа сказаў, што ў гісторыі кожнага народа ёсьць бітвы, памяць пра якія застаецца назаўсёды. Аршанская бітва — менавіта такая падзея ў беларускай гісторыі.

Зьміцер Вайцюшкевіч выканаў песьню «Наш сьцяг». Потым каля крыжа адбыўся дударскі канцэрт.

Кранальным момантам было выкананьне песьні «Старажытная бітва пад Воршай», якой ужо шмат гадоў, і якая была прысьвечана гэтай падзеі.

Крапівенскае поле
Крапівенскае поле

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG