ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. Плянуецца першае пасяджэньне аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сіл за незалежнасьць Беларусі.
Менск. Чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ «Адраджэньне» адбудзецца ў офісе партыі (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак у 11.00.
Менск. У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» грамадзкае аб’яднаньне «Экадом», экалягічная ўстанова «Агра-эка-культура», таварыства «Зялёная сетка» запрашаюць на штогадовы Агра-культурны фэст. Адкрыцьцё ў 12:00.
Менск. У клюбе «Салтайм» адбудзецца канцэрт «Акустычнае разьвітаньне зь летам». Удзельнікі: Аляксандар Памідораў, Міхей Насарогаў, гурты Oblik-o-morale і «Нельга забыць». (пр. Незалежнасьці 131/1)
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1481 – у Вільні за змову супраць вялікага князя Казімера пакараныя сьмерцю князі Іван Гальшанскі і Міхал Алелькавіч.
1704 – у Нарве заключанае пагадненьне паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Паўночнай вайне 1700–1721 гадоў.
1918 – Фані Каплан страляла ў Леніна. Няўдалы замах паклаў пачатак «чырвонаму тэрору» ў бальшавіцкай Расеі.
1941 – пачалася блякада Ленінграду.
1980 – у Польшчы працоўным прадстаўлена права аб’яднаньня ў незалежныя прафсаюзы.
1991 – Азэрбайджан абвясьціў незалежнасьць ад СССР.
2009 – на авіяцыйным паказе ў Радаме ў Польшчы разьбіўся беларускі зьнішчальнік СУ-27. Загінулі два пілёты Аляксандар Жураўлевіч і Аляксандар Марфіцкі, яны вырашылі не катапультавацца, а адвесьці самалёт на максымальна магчымую адлегласьць ад населенага пункту.
Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў
«Пакуль ва ўладзе знаходзіцца спадар Лукашэнка, наўрад ці ёсьць магчымасьць расьсьледаваць справы зьніклых у Беларусі...»
Спэцдакладчык у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, аўтар нашумелага дакладу «Зьніклыя людзі Беларусі» Хрыстас Пургурыдэс
У гэты дзень нарадзіліся:
1797 – Мэры Шэлі, ангельская пісьменьніца, аўтарка раману «Франкенштэйн, або сучасны Прамэтэй».
1804 – Аляксандар Ходзька, паэт, фальклярыст, усходазнавец.
1860 – Ісак Левітан, расейскі мастак.
1871 – Эрнэст Рэзэрфорд, брытанскі фізык, адкрывальнік пратону, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1954 -- Жана Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
1954 – Аляксандар Лукашэнка, першы прэзыдэнт Беларусі.
Справа ня ў тым, абярэце вы мяне ці не, – дзе вы дзенецеся, абярэце, і, калі вас задавальняе, то я буду працаваць.
Аляксандар Лукашэнка
1958 – Ганна Паліткоўская, расейская журналістка і праваабаронца.
1975 – Натальля Цылінская, беларуская раварыстка, васьміразовая чэмпіёнка сьвету.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Справа для зьмяі. 30 жніўня 30 гадоў да н.э. памерла Клеапатра