Ён падараваў ёй, эгіпэцкай царыцы, пэргамскія кнігасховішчы, дзьвесьце тысяч сувояў.
На адным балі ён, выконваючы ўмову нейкага прайгранага ім закладу, на вачах у шматлікіх гасьцей падняўся і пачаў расьціраць ёй ногі.
Мала таго. Ён зусім не пярэчыў, калі людзі з Эфэсу называлі яе ў ягонай прысутнасьці гаспадыняй і ўладаркай. Не аднойчы, высьвятляючы ў судзе справы тэтрархаў і цароў, ён, седзячы проста на судовым узвышэньні, чытаў оніксавыя і крышталёвыя таблічкі зь яе любоўнымі пасланьнямі. І калі Фурній, паважаны чалавек і цудоўны аратар, меў прамову, а праз плошчу акурат несьлі ў насілках Клеапатру, ён, Антоні, ускочыў і пабег правесьці царыцу, так таго Фурнія і не даслухаўшы...
Бедны Фурній — які застаўся ў гісторыі дзякуючы гэтым вось Плютархавым плёткам. І насамрэч жудасныя абвінавачаньні. Менавіта за такія недастойныя паводзіны Марка Антонія ненавідзелі ў родным Рыме. А ён нічога ня мог зрабіць. Бо быў апантаны ёй — Клеапатрай. Не за тое, што яна ведала восем моваў — рымлянін Антоні быў у той час як сёньняшні амэрыканец, «паўсюль дома». І не за тое, што яна была царыца эгіпэцкая — гэтага дабра, царыцаў і іншых прынцэсаў, Антоні меў дастаткова. Не за тое, што спала некалі з самім Юліем Цэзарам — Антонія гэта хутчэй натхняла, чым мучыла. Не за розум і не за дыпляматычныя здольнасьці. І не за «белыя грудзі пад найтанчэйшым усходнім ядвабам». Апантанасьць прыходзіць без прычыны. Адымае зрок і дае новы — каб бачыць толькі тое, што сапраўды важна. Шыю, рукі, плечы, вочы... Каб рухаць войскамі і народамі і праліваць кроў па адным Ейным капрызе. Апантанасьць працінае. Як там было ў Булгакава? Як фінскі нож пад рабро ў падваротні.
Бабскі паслугач! — сказалі на гэта ў Рыме. Элінскія гульні, несумяшчальныя з абліччам ісьціннага суворага і мужнага лаціняніна! — вырашылі там і пастанавілі зьнішчыць каханка Клеапатры, які паводзіў сябе так, нібы ён імпэратар эгіпэцкі і наагул бог. Нібыта мала яму, сабаку, было трыюмфаў на радзіме! І пакуль легіёны біліся за тое, каб працьверазіць заблукалую і п’яную авечку, у эгіпэцкай сталіцы Клеапатра і Антоні гулялі ў Клюб самагубцаў, прымушаючы ўступаць у яго ўсіх, хто быў побач. Клеапатра, рыхтык як нацысцкі доктар, дасьледавала розныя віды атруты, выпрабоўваючы іх на вязьнях мясцовай турмы, а Антоні то крычаў, што памрэ, то зьбіраўся скончыць жыцьцё ў добраахвотным выгнаньні, абвяшчаючы сябе новым Тымонам Мізантропам.
Ды ўсё атрымалася інакш. Западозрыўшы здраду Клеапатры і пабачыўшы, што ягоныя салдаты перайшлі на бок Актавіяна, Антоні зрабіў сабе харакіры.
Што было далей, апісвае ўсё той самы Плютарх.
«Яна вымылася, легла да стала. Падалі багатае сьняданьне. Гэтым часам ля дзьвярэй зьявіўся нейкі селянін з кашом. Вартавыя спыталі, што ён нясе. Адчыніўшы кош і рассунуўшы лісьце, селянін паказаў гаршчок, поўны сьпелых смокваў. Салдаты зьдзівіліся, якія яны буйныя і прыгожыя...»
Клеапатра дасылае Актавіяну ліст, а сама зачыняецца ў пакоі зь дзвюма служкамі. Актавіян у гэты час чытае пасланьне: Клеапатра просіць яго, каб яе пахавалі побач з Антоніем. Да яго даходзіць, што адбылося, ён загадвае выламаць дзьверы. Клеапатра ляжыць на залатым ложку, а на руцэ ў яе відаць сьляды ад двух укусаў.
«Кажуць, што зьмяю прынесьлі са смоквамі, каб яна джаліла царыцу нечакана для яе самой — так загадала сама Клеапатра. Іншыя сьцьвярджаюць, што зьмяя сядзела ў збане для вады і Клеапатры давялося доўга дражніць яе залатым верацяном, каб раззлаваць. Ёсьць і тыя, хто кажа, што Клеапатра захоўвала атруту ў шпільцы для валасоў. Зьмяі ў пакоі не было, але зьмяіны сьлед быў знойдзены на беразе, куды выходзілі вокны пакоя...»