Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Вінаградава судзяць


Павал Вінаградаў разам з жонкай у судзе
Павал Вінаградаў разам з жонкай у судзе

У судзе Маскоўскага раёна Менску судзяць актывіста «Зьмены» Паўла Вінаградава.

Паўла абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле 17.1, што ён нібыта лаяўся матам каля Маскоўскага РУУС.

Вінаградаў віны не прызнаў.

У 12.30 у кватэру да актывіста «Зьмены» Паўла Вінаградава прыйшлі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Менску. Павал дзьвярэй не адчыніў, але празь дзьве гадзіны паабяцаў чакаць міліцыянтаў каля пад’езду з рэчамі, падрыхтаваны да адседкі на Акрэсьціна.

24 жніўня актывісты «Зьмены» вывесілі 100 бел-чырвона-белых сьцягоў у Менску і Менскім раёне.

«Самае цікавае — я ў акцыі ня ўдзельнічаў. Але ўжо па традыцыі, відаць, усё адно мяне забяруць», — сказаў актывіст карэспандэнту Свабоды перад затрыманьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG