Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вінаградаў прапанаваў міліцыянтам арыштаваць яго


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

У 12.30 у кватэру да актывіста «Зьмены» Паўла Вінаградава прыйшлі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС. Павал дзьвярэй не адчыніў, але празь дзьве гадзіны абяцае чакаць іх каля пад’езду з рэчамі, падрыхтаваны да адседкі на Акрэсьціна«.

«Я думаю, гэта зьвязана з учорашняй акцыяй „Зьмены“, калі яны вывесілі 100 бел-чырвона-белых сьцягоў. Самае цікавае — я ў акцыі ня ўдзельнічаў. Але ўжо па традыцыі, відаць, усё адно мяне забяруць.

Міліцыянты прасілі адчыніць дзьверы і „пагаварыць“, але я сказаў, што адкрываць ня буду і гаварыць не хачу. Але паколькі паводле ўмоваў нагляду я ўсё адно мушу ім дзьверы адчыніць у 20.00, то я сказаў, што ў 14.30 буду стаяць пад пад’ездам з рэчамі. Яны пагадзіліся».

24 жніўня актывісты моладзевай ініцыятывы «Зьмена» вывесілі ў грамадзкіх месцах 100 бел-чырвона-белых сьцягоў.

Павал Вінаградаў не выключае, што яго затрыманьне можа быць зьвязанае з заўтрашнімі перамовамі ў Менску ў фармаце «Украіна — ЭЗ — Мытны зьвяз», на якіх мае прысутнічаць Уладзімер Пуцін.

Былога палітвязьня Паўла Вінаградава рэгулярна затрымліваюць і садзяць на суткі. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 сутак арышту і трымаў галадоўку.

«Пакуль, дарагі ФБ! Пабачымся праз пару тыдняў», — напісаў Павал Вінаградаў у сваім фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG