ПАДЗЕІ ДНЯ
Сусьветны дзень гуманітарнай дапамогі.
У Менску, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Дзейнасьць і пэрспэктывы разьвіцьця мэтрапалітэна ў Менску». Пачатак у 11.00.
Масква, візыт Ларана Корбаза, кіраўніка місіяў Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Эўропе і Цэнтральнай Азіі.
Пэкін, візыт прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1562 – пад Невелем аддзел войскаў ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разьбіў маскоўскае войска на чале з Андрэем Курбскім.
1587 – Вялікім князям літоўскім стаў Жыгімонт Ваза. Перад тым ён быў прагнаны са швэдзкага пасаду тамтэйшымі пратэстантамі. У беларускую гісторыю Жыгімонт Ваза ўвайшоў тым, што садзейнічаў Берасьцейскай царкоўнай уніі і адваяваў у Расеі Смаленшчыну.
1888 – у Бэльгіі прайшоў першы ў сьвеце конкурс прыгажосьці.
1925 – у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё Беларуса».
1989 – прэзыдэнт Польшчы Войцех Ярузэльскі прызначае прадстаўніка «Салідарнасьці» Тадэвуша Мазавецкага прэм’ер-міністрам.
1991 – спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.
У гэты дзень нарадзіліся:
1831 – Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.
1883 – Габрыэль «Коко» Шанэль, францускі куцюр’е, заканадаўца моды.
Раскоша – гэта ня выклік беднасьці, гэта выклік вульгарнасьці.
Габрыэль «Коко» Шанэль
1893 – Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа.
1896 – Жан Піяжэ, швэйцарскі псыхоляг.
Інтэлект – гэта тое, што вы робіце, калі ніхто ня бачыць.
Жан Піяжэ
1912 – Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.
1946 – Біл Клінтан, прэзыдэнт ЗША.
Амэрыканскі народ сказаў сваё слова. Але каб зразумець, што ён сказаў, спатрэбіцца пэўны час.
Біл Клінтан
1946 – Віктар Гардзей, беларускі паэт.
1969 – Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Самі і іхныя сані. 19 жніўня 1991 адбылася прэс-канфэрэнцыя ГКЧП