Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: У краме Петрапаўлаўскага сабора ў Менску прадаюць кнігі пра Гіркіна і «бандэраўскую хунту»


Фота Натальлі Васілевіч
Фота Натальлі Васілевіч

Вось што ляжыць у кніжнай краме Петра-Паўлаўскага сабора па суседзтве з Гіркіным, напісала ў сваім ФБ Натальля Васілевіч і апублікавала фота.

На фота бачна, што прадаюцца кнігі аўтарства Мікалая Старыкова «Украіна: хаос і рэвалюцыя — зброя даляра», Міхаіла Палікарпава «Абарона Данбаса: жах бандэраўскай хунты», а таксама «Разруха ў галовах: інфармацыйная вайна супраць Расеі», «Сталінскай прэміі архіепіскап» ды іншыя.

Фота выклікала шэраг эмацыйных водгукаў у фэйсбуку. У камэнтарах да паведамленьня Натальлі Васілевіч Ларыса Валкавінская напісала:

«Жах!!! Жах!!!! Жах!!! Няма слоў..... Тут сьвет з тэрарыстам змагаецца, а яны — на табе, прапагандуюць яго ў царкве...... Няма ў іх ні розуму, ні сэрца..... Ніколі нельга так пакідаць!!! Кнігі павінны быць прыбраны, а з любіцелямі вайны сур’ёзна трэба паразмаўляць!!!»

Уладзімір Ягораў сумняецца, што кнігі маюць дачыньне да царквы:

«Але гэта лабуда, што на фота, да Царквы дакладна ніякага дачыненьня ня мае».

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла знаходзіцца на рагу вуліцаў Ракаўскай і Нямігі. Збудаваная ў XVII стагодзьдзі. Ад пачатку была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Беларускага экзархату РПЦ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG