Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 жніўня: дзень памяці Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску адбудзецца футбольны «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі. Гэта турнір традыцыйна праводзіцца штогод у памяць пра палітыка, які сышоў з жыцьця ў 1999 годзе. У часе сваёй раптоўнай сьмерці Карпенка быў адным зь лідэраў беларускай апазыцыі і найбольш верагодным кандыдатам ад апазыцыі на наступных прэзыдэнцкіх выбарах.

Помнік на магіле Генадзя Карпенкі
Помнік на магіле Генадзя Карпенкі

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

48 г. да н. э — бітва пры Фарсале паміж войскамі Пампэя і Цэзара, якая скончылася перамогай апошняга

1798 год ― заснаваная Менская рымска-каталіцкая дыяцэзія

1945 год ― атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША

1965 год ― аддзяліўшыся ад Малайзіі, Сынгапур набыў незалежнасьць

1999 год ― Уладзімер Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі

У гэты дзень нарадзіліся:

1864 — Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзяяч, публіцыст

1902 год ― Панцеляймон Панамарэнка, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч

1910 год ― Ларыса Геніюш, беларуская паэтка

Мая мова, як шчасьце на вуснах,

хваляваньня гарачы прыбой,

можа быць, на чужой засьмяюся,

ўсё ж заплачу з тугі на сваёй.

Ларыса Геніюш

1938 год ― Леанід Кучма, украінскі палітык, другі прэзыдэнт Украіны

1957 год ― Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў

У гэты дзень памерлі:

1516 год ― Геранімус Босх, мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV―XVI стагодзьдзяў

1856 год ― Флярыян Бохвіц, польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік

1870 год ― Чарлз Дыкенс, брытанскі пісьменьнік

1943 год ― Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст паходжаньнем зь Беларусі

1952 год ― Уладзімер Вільнэр, рэжысэр тэатру і кіно, прафэсар, рэжысэр габрэйскага тэатру на ідыш

1976 год ― Іван Мележ, беларускі пісьменьнік

З каляндара Бахарэвіча: У цёмным садзе асалоды

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG