Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча свой «чорны сьпіс» расейскіх артыстаў


Ёсіф Кабзон
Ёсіф Кабзон

Уезд у Літву расейскім выканаўцам можа быць забаронены «у мэтах барацьбы з прапагандай, якая распалвьае розьнь і канфлікт у сьвеце» — заявіла прэс-сакратар кіраўніка ўрада Літвы Эвеліна Буткуте-Лаздаускене.

Па словах прэс-сакратара, прэмьер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічюс не выключае такую магчымасьць.

«Што датычыцца ўключэньня пэўных выканаўцаў з Расеі в сьпіс непажаданых асоб, то пакуль гэта не прынята, але мы не выключаем магчымасць у будучыні разглядзець, калі гэта спатрэбіцца, гэтае пытаньне ў мэтах барацьбы з прапагандай, якая распальвае рознь і канфлікт у свеце», — заявіла прэсавы сакратар прэм’ер-міністра.

Былы міністр абароны Літвы Раса Юкнявічене ў гэтым пытаньні займае жорсткую пазіцыю: артысты, якія падтрымліваюць агрэсыю расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Путіна супраць Украіны, ня мусяць наведваць Літву.

На мінулым тыдні МЗС Латвіі абвясьціла, што краіна ня хоча бачыць на сваёй тэрыторыі расейскіх артыстаў, якія «агрэсыўна падтрымлівалі» анэксію Крыма і «неаднаразова публічна прыніжальна выказваліся пра дзеяньні Украіны».

У «чорны сьпіс» увайшлі Валерыя, Ёсіф Кабзон і Алег Газманаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG