Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» славянскіх ракет баіцца, а арабскіх не


У той час як многія авіякампаніі з Эўропы і Амэрыкі скасавалі свае палёты ў ізраільскі Тэль-Авіў з-за пагрозы абстрэлаў, беларускі авіяапэратар рыхтуе сёньня чарговы рэйс.

У авіякампаніі «Белавія» Свабодзе паведамілі, што наступны рэйс з Менска ў Тэль-Авіў «заяўлены на сёньня на 20 гадзін, ніхто яго не скасоўваў, ніякага рашэньня на гэты конт не было».

Тым часам амэрыканскія і эўрапейскія авіякампаніі прыпынілі палёты ў аэрапорт Бэн-Гурыён ў Тэль-Авіве з-за таго, што за паўтара кілямэтра ад яго ўпала ракета, запушчаная з Паласы Газа. Фэдэральнае авіяцыйнае ўпраўленьне ЗША распарадзілася, каб усе тры амэрыканскія авіялініі, якія лётаюць у Ізраіль (Delta, United і US Airways) прыпынілі свае палёты на суткі. Air Canada ў аўторак таксама адмяніла рэйс у Тэль-Авіў.

Эўрапейскія Lufthansa, KLM і Air France таксама адклалі рэйсы, аднак Air France заяўляе, што рэйс, прызначаны на сераду, адбудзецца. Таксама адменены рэйсы, якія выконваюцца кампаніямі Germanwings, Austrian Airlines і Swiss. Прадстаўнікі кампаній патлумачылі гэты крок клопатам пра бясьпеку пасажыраў і экіпажаў у сувязі з нестабільнай сытуацыяй у раёне аэрапорта Бэн-Гурыён. Ізраільская «Эль-Аль» працягвае лётаць.

На мінулым тыдні Ізраіль пачаў поўнамаштабную наземную апэрацыю супраць тэрарыстаў ў Паласе Газа.

Міжнародныя авіялініі таксама пераглядаюць свае маршруты ў сувязі з тым, што ў мінулы чацьвер над Украінай быў зьбіты Боінг-777 авіякампаніі Malaysia Airlines. «Белавія» таксама зьмяніла маршруты сваіх рэйсаў з-за падзей ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG