Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Целы загіблых беларусаў рыхтуюць да вяртаньня з Камчаткі


Целы загіблых на Камчатцы беларусаў Сяргея Франкоўскага і Андрэя Крупадзёрава зьнятыя з ледніка і дастаўлены ў морг Петрапаўлаўска-Камчацкага.

Целы былі зьнятыя 21 ліпеня, — паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар амбасады Беларусі ў Расіі Аляксандр Гардзейчык:

«Праведзена працэдура апазнаньня. Апазнаваў кіроўца, які іх раней вёз, бо астатняя група ўжо зьехала».

Паводле Гардзейчыка, 23 ліпеня пачнецца транспарціроўка целаў загіблых на радзіму. Ён удакладніў, што ў аднаго з загінуўшых, Сяргея Франкоўскага, была расейская страхоўка, якая пакрывае у тым ліку выдаткі на транспарціроўку цела:

«Яго з Петрапаўлаўска даставяць адразу ў Горкі. Цела другога спачатку даставяць у Маскву, дзе затым будуць вырашацца пытаньні па яго дастаўцы ў Менск».

Група з васьмі беларускіх турыстаў — пяць мужчын і тры жанчыны — адпачывала ў раёне Ключэўскай групы вульканаў, не зарэгістраваўшыся ў мясцовым адзьдзяленьні МНС. Раніцай 9 ліпеня Франкоўскі і Крупадзёраў адправіліся зьдзяйсьняць ўзыходжаньне на вулькан Камень, але ў прызначаны час — вечарам таго ж дня — у лягер не вярнуліся. Шэсьць чалавек, што засталіся, спрабавалі арганізаваць самастойны пошук, але, паколькі ён апынуўся беспасьпяховым, 11 ліпеня зьвярнуліся па дапамогу ў МНС.

Ліпеня 14 ратавальнікі знайшлі целы зьніклых турыстаў на ўсходнім схіле вулькана. Паводле зьвестак Сьледчага камітэта Расеі па Камчацкім краі, загіблыя былі зьвязаныя паміж сабой альпінісцкім рыштункам. Паводле папярэдняй вэрсіі, адзін з іх, сарваўшыся зь ледніка, пацягнуў за сабой напарніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG