Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель затапіла (ФОТА)


Разьлітае мора амаль да аўтавакзала
Разьлітае мора амаль да аўтавакзала

Моцная залева, якая абрынулася на Гомель 19 ліпеня ў сярэдзіне дня, спыніла рух гарадзкога грамадзкага транспарту на шэрагу вуліцах.

Самым затопленым месцам аказаўся пад’езд да аўтавакзалу. Далёка ня ўсе кіроўцы рызыкавалі пераадолець разьлітае мора. Ад пачатку вуліцы Курчатава і амаль да самага аўтавакзала было па калена вады.

У аўтобус № 16 пасажыры заходзілі, скінуўшы абутак.

А Прывакзальны рынак апынуўся акурат, як на беразе мора.

Мясцовая гандлярка Алена кажа, што гарадзкія ўлады летась рамантавалі тут ліўнёўку, але пасьля таго мала што зьмянілася. Калі здараецца моцная залева, усё навокал па-ранейшаму плавае.

Прывакзальны рынак апынуўся на беразе мора
Прывакзальны рынак апынуўся на беразе мора

Трактар вады не баіцца
Трактар вады не баіцца

Ня кожны кіроўца рызыкуе пераадолець водную перашкоду
Ня кожны кіроўца рызыкуе пераадолець водную перашкоду

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG