У Нямеччыне каля горада Дрэздэн мінулай ноччу ў сутыкненьні некалькіх аўтобусаў на аўтабане загінулі ня менш за дзевяць чалавек.
Паліцыя паведаміла, што польскі аўтобус занесла, і яго кіроўца ня змог пазьбегнуць сутыкненьня з украінскім аўтобусам. За першым сутыкненьнем пасьледавала ўсьлед яшчэ адно, лабавое — з польскім мінівэнам, які ехаў па сустрэчнай паласе аўтабану.
Сямёра загінулых — пасажыры польскага мінівэна. Сорак чалавек атрымалі раненьні.