Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 7 тысяч зьняволеных чакаюць амністыі


Працягваецца рэалізацыя Закону Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2014 году «Аб амністыі ў сувязі з 70-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

На момант уступленьня Закону ў сілу (21 чэрвеня 2014 году) пад яго дзеяньне падпадалі больш за 8,3 тысячы асобаў, якія адбываюць пакараньне ў месцах пазбаўленьня волі. Паводле дадзеных Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, пытаньне пра ўжываньне амністыі ўжо разгледжана ў дачыненьні да 1061 зь іх. 633 асуджаным у амністыі адмоўлена.

Такім чынам, пытаньне аб амністыі будзе разгледжана ў дачыненьні яшчэ да 7 тысяч зьняволеных.

Вызваленыя ад далейшага адбыцьця пакараньня 242 чалавекі (у тым ліку 25 непаўналетніх). Часткова, на адзін год, скарочаны тэрмін пакараньня 186 зьняволеным.

Акрамя таго, прынятыя рашэньні аб вызваленьні ад пакараньняў, не зьвязаных з пазбаўленьнем волі, і іншых мер крымінальнай адказнасьці прыблізна 200 чалавек, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспэкцыях тэрытарыяльных органаў унутраных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG