Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы ўцякаюць у Беларусь, а беларусы з Украіны не вяртаюцца


Больш за 100 грамадзян Украіны атрымалі згоду беларускіх міграцыйных органаў на пераезд у Беларусь у сувязі з унутрыпалітычным крызысам, паведаміў журналістам 10 ліпеня ў Менску амбасадар Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка.

Паводле дыплямата, яны атрымалі «розны статус».

Ён адзначыў, што гэтыя грамадзяне Ўкраіны ўжо ведаюць, куды пераедуць і дзе будуць працаваць. Сярод іх многа пэнсыянэраў, ёсьць маладыя людзі, якія хочуць працаваць у сельскай гаспадарцы ці на беларускай АЭС.

Пераважна ўкраінцы пераяжджаюць у Гомельскую, Магілёўскую і Віцебскую вобласьці.

Паводле Вялічкі, штодня ў амбасаду паступае да 50 тэлефанаваньняў адносна пераезду з Украіны ў Беларусь.

Аднак у амбасаду не паступае зваротаў аб арганізацыі эвакуацыі грамадзян Беларусі з паўднёвага ўсходу Ўкраіны, хаця на консульскім уліку ў знаходзяцца 3,5 тысячы беларусаў, — перадае Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG