Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці трэба забараніць паленьне ў грамадзкіх месцах? Апытаньне ў Берасьці


Ці павінна Беларусь браць прыклад з краін Захаду і забараняць паленьне ва ўсіх грамадзкіх месцах? На пытаньне карэспандэнта «Свабоды» адказвалі берасьцейцы.

Спадар: Не, вядома. Кожны чалавек павінен быць вольны ў сваім выбары. А тыя, каму паленьне перашкаджае, няхай адыходзяць далей ад нас.
Спадарыня: Паленьне носіць масавы характар. Паляць як мужчыны, так і жанчыны, паляць падлеткі. Паленьне — вялікае зло для чалавека, якое становіцца прычынай сьмяротных хваробаў і прычынай сьмерці чалавека. Асабліва нэгатыўна ўспрымаю, як кураць дзяўчаты і жанчыны. Будучая або цяперашняя маці... І нават назірала, што і цяжарныя палілі...

Спадар: Пачнуць гарэць хаты, уціхую людзі ўсё роўна ж будуць курыць. Я проста не разумею, чаму гэта так важна ў грамадзкіх месцах... Ну, разумею, у грамадзкіх месцах, дзе народ стаіць, я сам не куру тады, бо ведаю, што гэта непрыемна. Але калі можна дзесьці ў баку пакурыць, не перашкаджаючы людзям, то чаго тут штрафаваць ці караць.


Хлопец: Ня трэба нам браць прыклад з гэтых заходніх краін. Чалавек павінен сам вырашаць, дзе яму можна курыць, а дзе нельга... Адпаведна, калі ты знаходзісься на тэрыторыі школы, то нельга паліць. То бок, каля дзіцячых школ, садочкаў. А на вуліцы — стань убаку, ды пакуры сабе.

Спадар: Хіба што гэта ўводзяць, каб палепшыць фінансавы бюджэт дзяржавы. Каб болей штрафаў было з курцоў... і так яны зьнішчаюць сямейны бюджэт свой, а тут яшчэ й штрафы давядзецца плаціць.

Дзяўчына: Каб забараніць паленьне ў грамадзкіх месцах, трэба каб у розных месцах былі абсталяваныя курылкі. Я вось не ўяўляю, як можна забараніць у Беларусі курцу... выйсьці на вуліцу і нідзе не пакурыць. Будуць парушаць... Я сумняюся, што гэта паўплывае на курцоў і яны з-за гэтага кінуць паліць...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG