Як кажа спадар Дубаносаў, ён сам не зразумеў, чаго ад яго хацелі:
«Пагутарылі, карацей, паўсьміхаліся... Напачатку завялі ў кабінэт крымінальнага вышуку — зараз, маўляў, будзем пратаколы складаць, сёе-тое... А як пачалі тэлефанаваць у пастарунак з усіх радыё ды газэт, то адпусьцілі, не складаючы ніякага пратаколу... Нечага ўжо перадумалі размаўляць са мной... Дзяжурны толькі пасьпяваў да іх бегаць дакладваць, зь якіх СМІ звоняць».
У выніку міліцыянты на дзяжурнай машыне завезьлі Леаніда Дубаносава дахаты.
Спадар Дубаносаў лічыць, што менавіта тэлефанаваньні СМІ прычыніліся да таго, што яго адпусьцілі:
«Дзякуй вам, што тэлефанавалі, бачна было, што яны гэтага не чакалі. Невядома, што б было без падтрымкі журналістаў, ці абышлося б простай «размовай»...
Леанід Дубаносаў — актывіст незалежнага прафсаюзу, звольнены зь мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» пасьля пратэсту рабочых.