Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка Расеі Дзьмітрыя Пяскова.
Адпаведны ліст на імя сьпікера верхняй палаты Валянціны Мацьвіенкі Пуцін накіраваў перад адлётам у Вену «у мэтах нармалізацыі абстаноўкі і ўрэгуляваньня сытуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, а таксама ў сувязі з пачаткам трохбаковых перамоў па гэтым пытаньні».
Рада Фэдэрацыі падтрымае просьбу Пуціна 25 чэрвеня, паведаміў намесьнік кіраўніка камітэта па міжнародных справах верхняй палаты Андрэй Клімаў.
1 сакавіка Пуцін зьвярнуўся ў Раду Фэдэрацыі з просьбай дазволіць выкарыстаньне ўзброеных сілаў ва Ўкраіне. У той жа дзень просьба была задаволеная.