Філарэт кажа, што Кірыл адмаўляе «існаваньне ўкраінскага народу як самастойнага народу, які мае права на рэальныя дзяржаўнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць. На словах паважаючы ўкраінскую дзяржаўнасьць, у рэчаіснасьці Вы і далей прапагандуеце ідэю „рускага сьвету“, у якім Украіна — толькі складовая частка, падпарадкаваная Маскве. Незалежныя дзяржавы, Расейскую Фэдэрацыю і Ўкраіну, Вы падмяняеце тэрмінам „гістарычная Русь“, які дазваляе апраўдваць умяшаньне кіраўніцтва Расеі ва ўнутраныя справы Украіны», — піша Філарэт.
«Ідэі „рускага сьвету“, узятыя цяпер на ўзбраеньне Крамлём для апраўданьня агрэсіі супраць Украіны, анэксіі Крыму, падтрымкі тэрарыстаў і ўзброеных сэпаратыстаў у Данбасе, — гэта ідэі, варожыя дзяржаўнасьці і незалежнасьці ўкраінскага народа. Таму выкарыстаньне рыторыкі „рускага сьвету“ ў Вашым учорашнім звароце відавочна не спрыяе ні спыненьню ваенных дзеяньняў, ні міру, ні пераадоленьню ўсе нарастаючай варожасьці ў адносінах Расеі з Украінай», — лічыць Філарэт.
«Тое, што адбываецца цяпер у Данбасе, на маёй радзіме, Вы вызначаеце як „міжусобіцу“. На самой жа справе гэта не міжусобіцы, а поўнамаштабная агрэсія Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны. Да таго часу, пакуль ва Ўкраіну не прыйшлі расейскія вайскоўцы і ўзброеныя Расеяй наёмнікі — ні ў Крыме, ні ў Данбасе не было збройнага супрацьстаяньня. Як не было яго і на Майдане ў Кіеве — да таго часу, пакуль, як цяпер дакладна вядома, прэзыдэнт Вашай краіны не схіліў Віктара Януковіча да сілавых дзеяньняў супраць украінскага народа праз прыняцьце дыктатарскіх „законаў“, а пазьней і прымяненьне зброі», — піша патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату.
«Таму Ваш доўг герарха Праваслаўнай Царквы і Прадстаяцеля Маскоўскага Патрыярхату — гаварыць праўду».
«Усё гэта я пішу не для таго, каб абразіць ці зьняважыць Вас, але па абавязку старэйшага па пасьвячэньні герарха, які ўскладаў на Вас руку падчас япіскапскай хіратоніі, па абавязку субрата ў Хрысьце. Я шчыра жадаю, каб Украіна і Расея жылі ў міры і ўзаемна карысным супрацоўніцтве, а Расейская і Ўкраінская Праваслаўныя Цэрквы знаходзіліся ў зносінах, як роўныя Памесныя Цэрквы. Але дасягнуць гэтага можна толькі тады, калі Расея перастане глядзець на Ўкраіну як на сваю частку і тэрыторыю, на ўкраінскі народ — як на частку расейскага народа, на Ўкраінскую Царкву — як на частку Маскоўскага Патрыярхату. Як бы Вам і іншым у Расеі ні хацелася, Украіна — не Расея, украінская дзяржава — незалежная, сувэрэнная дзяржава, украінскі народ — самастойная палітычная нацыя», — даводзіць Філарэт.
Наталка Базылевіч, экспэрт у пытаньнях рэлігіі, камэнтуючы ліст патрыярха Філарэта да патрыярха Кірыла, адзначае:
« Ліст, хутчэй, зьвернуты не да патрыярха, а да людзей ва Ўкраіне, асабліва да вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Для таго каб прадэманстраваць ім іншы погляд на падзеі ва Ўкраіне, для таго каб паказаць з нэгатыўнага боку і скрытыкаваць пазыцыю, якую займае патрыярх Кірыл. Гэта робіцца для таго, каб яшчэ раз засьведчыць розьніцу паміж гэтымі цэрквамі, якая існуе ў дачыненьні да ўкраінскага народа, да існаваньня ўкраінскай дзяржаўнасьці і цяперашняга ваеннага канфлікту».
Базылевіч кажа, што самым крыўдным для патрыярха Кірыла можа стаць нават ня крытыка за пазыцыю што да агрэсіі Расеі ва Ўкраіне, а тое, што патрыярх Філарэт «нагадаў патрыярху Кірылу, што ён старэйшы за яго па хіратоніі, што ён ускладаў свае рукі на Кірыла, калі была ягоная хіратонія ў япіскапства. Філарэт заняў пазыцыю старэйшага брата».
На пытаньне, якой можа быць публічная рэакцыя Кірыла на ліст Філарэта, Наталка Базылевіч адказвае:
«Патрыярх Кірыл не зьвяртае ўвагі: піша „ніхто“, і на гэта рэагаваць ня мае сэнсу, для таго каб вынесьці гэтага чалавека з поля зроку як суб’екта, якога трэба ўспрымаць і слухаць».
У сваю чаргу, прадстаўнік прэсавай службы кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы заявіў:
«Магчыма, камэнтар будзе. Пакуль яго няма. Пытаньне залішняе, бо магу выказаць толькі сваю ўласную думку, якая, мяркую, нікога не хвалюе».
А вось што сказаў Радыё Свабода прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін:
«Наша пазыцыя ў тым, каб маліцца за тое, каб быў мір, каб усё ўстасавалася, каб усё супакоілася, каб ніхто больш не загінуў, каб усе ацаліліся ад раны, каб жыцьцё вярнулася ў мірнае спакойнае рэчышча».