Адказваючы на пытаньне Свабоды пра пэрспэктывы гэтага працэсу, афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі сказаў: «Бакі абмеркавалі магчымае палажэньне аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі, а таксама вызначалі аб’ём тых абавязаньняў, якія гатовыя ўзяць на сябе ў гэтым працэсе Рэспубліка Беларусь і Эўразьвяз. Спадзяемся, што і наступныя раўнды пройдуць таксама пасьпяхова».
Дзьмітры Мірончык падкрэсьліў: у гэтых перамовах беларускі бок зыходзіць з таго, што беларускія грамадзяне не павінны быць у горшых умовах, чым грамадзяне іншых краінаў, зь якімі Эўракамісія ўжо заключыла адпаведныя дамовы.
Прэсавы сакратар МЗС таксама паведаміў, што падчас гэтых перамоваў абмяркоўвалася і сытуацыя бязьвізавых паездак беларусаў у краіны Эўразьвязу па дыпляматычных пашпартах. Дзьмітры Мірончык падкрэсьліў, што гэта стандартнае палажэньне тых дамоваў, якія Эўразьвяз заключае зь іншымі краінамі, і дадаў, што ў Рэспублікі Беларусь такі бязьвізавы рэжым (калі бязь візы можна ехаць ня толькі па дыпляматычных, але і па службовых пашпартах) ужо ўсталяваны зь некаторымі краінамі, якія ўваходзяць у Эўразьвяз: напрыклад, Польшчай, Румыніяй і некаторымі іншымі.
Упершыню пра магчымасьць спрашчэньня візавага рэжыму заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у лістападзе мінулага году падчас Віленскага саміту краін «Усходняга партнэрства». Ён не выключыў магчымасьць завяршэньня гэтых перамоваў у 2015 годзе.
Параўнальна з суседзямі — з Расейскай Фэдэрацыяй і Ўкраінай — знаходзяцца ў горшых умовах для наведваньня краін Эўрапейскага Зьвязу. Калі нашы суседзі плацяць за візу 35 эўра, дык грамадзяне Беларусі мусяць плаціць за яе 60 эўра.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, другі раўнд перамоваў пройдзе пасьля летніх вакацыяў,дзесьці ў верасьні-кастрычніку.