«Мы будзем гатовыя перайсьці на бязьвізавы рэжым да канца году, але гэта будзе залежаць ад выкананьня задач, вызначаных у першай фазе візавай лібэралізацыі», – адзначыў пасол.
Ён нагадаў, што раней Эўракамісія дала станоўчую ацэнку выкананьню Ўкраінай першай фазы пляну дзеяньняў па лібэралізацыі візавага рэжыму з ЭЗ і рэкамэндавала перайсьці да другога этапу выкананьня гэтага дакумэнту. «Папярэднія ацэнкі станоўчыя, але рашэньне пакуль не прынятае», – дадаў Тамбіньскі.
У 2010 годзе ЭЗ даў Украіне Плян дзеяньняў па лібэралізацыі візавага рэжыму. Ён складаецца з двух этапаў: падрыхтоўка неабходнага заканадаўства і рэалізацыя рэформаў. Палажэньні пляну тычацца чатырох сфэраў: бясьпекі дакумэнтаў, міграцыі, забесьпячэньня грамадзкага парадку і захаваньня грамадзянскіх правоў і свабодаў.
Выкананьне пляну павінна стаць падставай для адмены візавага рэжыму паміж Украінай і ЭЗ.