Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Батальён «Данбас» просіць грамадзянства для беларускіх добраахвотнікаў


Кіраўніцтва батальёна спэцыяльнага прызначэньня «Данбас» просіць прэзыдэнта Пятра Парашэнку даць грамадзянства замежным добраахвотнікам, сярод якіх ёсьць грамадзяне Беларусі.

Як паведаміў Радыё Свабода камандзір батальёна Сямён Сяменчанка, у сьпісе 15 чалавек, «гэта грамадзяне Грузіі, Беларусі, Расеі і Гішпаніі, якія доўгі час пражываюць на тэрыторыі Ўкраіны, зьяўляюцца добраахвотнікамі, маюць досьвед і выказваюць шчырае імкненьне абараняць Украіну ад зьнешняй агрэсіі».

Сямён Сяменчанка зьвярнуўся з адпаведным лістом да міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, каб той накіраваў адпаведнае хадайніцтва прэзыдэнту Ўкраіны, згодна з артыкулам 9 Закона Ўкраіны «Аб грамадзянстве».

Добраахвотніцкі батальён «Данбас» быў створаны актывістамі ўсходу Ўкраіны для процідзеяньня баевікам і расейскім дывэрсантам. У чэрвені «Данбас» увайшоў у склад Нацыянальнай гвардыі, папоўніўся добраахвотнікамі і прыступіў да трэніровак на ваеннай базе Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

Паводле зьвестак прэс-службы батальёна, 5 чэрвеня колькасны склад «Данбаса» дасягнуў 630 чалавек.

«З гэтага моманту камандаваньне „Данбаса“ распачало строгі адбор байцоў, паколькі ўвайсьці ў батальён змогуць толькі 460 чалавек. Галоўнымі крытэрамі адбору зьяўляюцца фізычная падрыхтоўка, ваенны досьвед і высокі ўзровень патрыятызму».

Пасьля завяршэньня адбору батальён цалкам укамплектуюць, а байцоў, якія не прайшлі адбор, накіруюць для 24-га батальёна тэрытарыяльнай абароны Луганшчыны або створаць на іх аснове яшчэ адзін батальён Нацгвардыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG