Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўнесьлі пяць расейскіх кампаній у сьпіс неправераных партнэраў


Бюро па прамысловасьці Міністэрства гандлю ЗША абмежавала ўмовы экспартнага рэжыму для пяці расейскіх кампаній.

Прычынай абмежаваньняў стала няўпэўненасьць ЗША ў тым, што расейскія кампаніі ня будуць перадаваць амэрыканскія тэхналёгіі сваім пакупнікам, хаця гэта і забаронена амэрыканскімі законамі, паведамляе РБК.

У сьпіс трапілі: ААТ «Ваентэлекам» (пастаўшчык сеткавага абсталяваньня для Міністэрства абароны), Інстытут радыётэхнікі і электронікі РАН (распрацоўвае прыборы для дасьледаваньня космасу), Акадэмія бясьпекі бізнэсу (распрацоўвае тэхналёгію дэтэктара хлусьні), ТАА «Нуклін» (пастаўшчык машынабудаўнічага і электратэхнічнага абсталяваньня ў Расею з ЗША І ЭЗ), кампанія «Ампіка» (пастаўшчык прамысловага абсталяваньня).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG