Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква патрабуе ад Кіева 2 мільярды даляраў за газ да 10:00 16 чэрвеня


Андрэй Кобалеў
Андрэй Кобалеў

Украіна і Расея не дасягнулі кампрамісу на газавых перамовах, якія адбыліся ў Кіеве 15 червеня.

Кіраўнік «Нафтагазу Ўкраіны» Андрэй Кобалеў паведаміў, што на перамовах была прадстаўленая прапанаваная Эўракамісіяй часовая прамежкавая цана на расейскі прыродны газ для Ўкраіны ў памеры $326 за тысячу кубамэтраў, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«Сёньня гэты кампраміс расейскім бокам пацьверджаны ня быў. Думаю, што яшчэ ёсьць шанец да 9:00 16 чэрвеня па кіеўскім часе, калі пачынаецца новы газавы дзень, для пацьверджаньня гэтага кампрамісу», — паведаміў Кобалеў.

Кобалеў пацьвердзіў, што «Нафтагаз Украіны» гатовы распачаць разгляд справы ў Стакгольмскім арбітражным судзе.

Расейскі «Газпром» пацьвердзіў скрайні тэрмін, у які ён чакае атрымаць ад Кіева пазыку ў 1,951 млрд даляраў за пастаўкі газу — 10:00 16 чэрвеня.

Перамовы ў Кіеве праходзілі з удзелам эўракамісара Гюнтэра Этынгера, старшыні праўленьня Газпрому Аляксея Мілера і прэм’ер-міністра Ўкраіны Арсеня Яцанюка.

Урад Украіны рыхтуецца спыніць пастаўкі расейскага газу з 16 чэрвеня. 11 чэрвеня пасьля чарговага раўнду трохбокавых газавых перамоваў у Брусэлі Ўкраіна адмовілася ад прапанаваных Расеяй умоваў зьніжкі. Украіна настойвае, каб зьніжэньне цаны на газ было прапісанае ў кантракце, а не прымалася рашэньнем ураду Расеі.

14 чэрвеня ў Кіеве адбыліся трохбаковыя перамовы з удзелам эўракамісара Этынгера. Яны скончыліся безвынікова.

Украіна настойвае на тым, каб купляць газ па цане $268 за тысячу кубамэтраў, але гатовая пагадзіцца на кампраміс у $326 за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG