Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: Украіна адмовілася ад газавай зьніжкі 100 даляраў


Украіна адмовілася ад зьніжкі цаны газу на 100 даляраў за тысячу кубамэтраў, прапанаваную Расеяй у ходзе перамоваў у Брусэлі. Кіеў працягвае настойваць на падпісаньні новага кантракту і ўсталяваньні рынкавай цаны энэрганосьбітаў.

Пра гэта прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк заявіў, адкрываючы пасяджэньне ўраду.

Расея напярэдадні ў трэці раз перанесла ўвядзеньне для Ўкраіны перадаплаты ў газавых разьліках.

Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў на сустрэчы з эўракамісарам па энэргетыцы Гюнтэрам Этынгерам, што новай датай для ўвядзеньня такой сыстэмы зьяўляецца 16 чэрвеня. Раней Расея анансавала пераход на перадаплату 2, 9 і 10 чэрвеня.

Украіна і Расія адновяць газавыя перамовы 11 чэрвеня ў Бруселі, паведамляе Эўрапейская камісія. «Газпром» настойвае на выплаце Ўкраінай доўгу за газ, пастаўлены ў канцы 2013 года яшчэ пры Януковічы. У кампаніі лічаць, што Кіеў завінаваціўся за гэты пэрыяд амаль паўтара мільярда даляраў. «Газпром» таксама настойвае на выплаце паўмільярда даляраў за пастаўкі ў красавіку і траўні 2014 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG