Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 чэрвеня: прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца


Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя да Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Прэс-канфэрэнцыя пасла Расеі Аляксандра Сурыкава, прымеркаваная да дзяржаўнага сьвята – Дня Расеі. Пачатак у 11.00.

Менск, у офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3а) – прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня». Пачатак у 18.00.

Беларусам патрэбны глыбокі ўздых. Каб агледзецца, адчуць: тых, хто з намі, болей, чым тых, хто зь імі, і напоўніць свае лёгкія, галовы, сваю кроў верай і салідарнасьцю.
Павал Севярынец, Беларуская глыбіня


Менск, у кнігарні «Галіяфы» (вул. Валгаградская, 6) – творчы вечар дуэта Натальлі Нікіцінай і Вольгі Акуліч. Пачатак у 19.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1863 – Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы выдаў «Прыказ ад ронду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».

Мы людзі вольныя, нямаш у нас няволі! а хто з вас хоча няволі маскоўскай – таму мы дамо шыбеніцу на галіне!
З «Прыказу»


1937 – у «справе Тухачэўскага» расстраляныя савецкія ваеначальнікі Тухачэўскі, Якір, Убарэвіч, Корк і іншыя.

1993 – Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Азэрбайджанам і Армэніяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1864 – Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.

1899 – Ясунары Кавабата , японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.

Зрабіць шчасьлівым хоць аднаго чалавека – значыць зрабіць шчасьлівым сябе.
Ясунары Кавабата


1910 – Жак Іў Кусто, францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга.

Калі ў чалавека зьяўляецца магчымасьць весьці незвычайнае жыцьцё, ён ня мае права ад яе адмаўляцца.
Жак Іў Кусто


1931 – Уладзімер Мацюхін, беларускі фізыёляг і біяфізык.

1985 – Дзьмітры Калдун, беларускі сьпявак.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Імя Афрыкі. 11 чэрвеня 1964 Нэльсану Мандэлу даюць пажыцьцёвае зьняволеньне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG