Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра 300 зьнішчаных ваеўнікоў


Падчас актыўнай фазы антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данецкай вобласьці зьнішчана больш за 300 ваеўнікоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы інфармаваньня аб хадзе антытэрарыстычнай апэрацыі Уладзіслаў Селязьнёў.

«Працягваецца актыўная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі. Ёсьць папярэдняя інфармацыя, што больш за 300 ваеўнікоў ўжо зьнішчаныя», — цытуе Селязьнёва агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Селязьнёў адзначыў, што, у сваю чаргу, сілы антытэрарыстычнай апэрацыі страцілі аднаго чалавека ў выніку абстрэлу ўзброенымі асобамі БТР.

Па словах кіраўніка групы інфармаваньня, ёсьць таксама дадзеныя аб 13 параненых, двое зь якіх знаходзяцца ў цяжкім, але стабільным стане.

Па дадзеных Генпракуратуры, у выніку дзеяньняў баевікоў на ўсходзе Ўкраіны загінулі 181 чалавек (у тым ліку — 59 вайскоўцаў), яшчэ 293 чалавекі атрымалі раненьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG