На фінале чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску камэры апэратараў некалькі разоў спыняліся на галоўнай трыбуне з трыма прэзыдэнтамі — Аляксандрам Лукашэнкам, Эмамалі Рахмонам і Ўладзімерам Пуціным. Побач з таджыцкім прэзыдэнтам сядзела маладая прыгожая жанчына, а недалёка ад расейскага і беларускага кіраўніка разам з чыноўнікамі сядзелі яшчэ некалькі прыгажунь. У адной зь іх журналісты пазналі Дар’ю Шманай, дзяўчыну, пра якую Аляксандар Лукашэнка нядаўна расказваў у інтэрвію Ксеніі Сабчак.
«Я ніколі ні на адным мерапрыемстве не сяджу з намыленай пысай сярод чыноўнікаў. Гэта мой прынцып. Заўсёды дзяўчаткі. З аднаго боку — сын маленькі, з другога — дзяўчо. У апошні раз, па-мойму, з Палінай сядзелі. Даўно яе, з 12 гадоў ведаю, як цябе. Калі я прыехаў прэзыдэнтам у адзін гарадок, яна — дзеткі маленькія — уручала мне кветкі. Яшчэ фотаздымак знайшлі. І так здарылася, што мы сустрэліся. „А я вас ведаю, Аляксандар Рыгоравіч“. Сказала пра гэта. „Ну, вельмі прыемна“. І ў службе дзелавога пратаколу працуе некалькі дзяўчат. Вельмі прыгожыя. І калі я дзесьці сяджу, кажа: „Я з вамі сяду“. „Дык калі ласка!“. Я гэта не хаваю... Што тычыцца Дашкі, пра якую тут гаворка ішла, дык я яе два гады ведаю. Яна працуе. Вельмі прыстойная дзяўчына. Калі б у мяне такая была дзяўчына, дык гэта „выше крыши“».
І яшчэ адна цытата.
«...Адна брунэтка, адна бляндынка, працуюць са мной два гады. Ужо два гады. Два гады асыстуе мне, узнагароджаньні, кветкі, іншае. Дык гэта ўжо два гады», — расказаў Аляксандар Лукашэнка Ксеніі Сабчак.
Не зьбіраюся ніякім чынам спэкуляваць, сапраўды прыстойныя прыгожыя дзяўчыны працуюць у службе пратаколу.
Я хацела б хутчэй пагаварыць пра стыль, калі мужчына сярэдняга ўзросту зьяўляецца на публіцы ў атачэньні двух прыгожых жанчын, найчасьцей брунэткі ці бляндынкі.
Калі блатныя песьні сьпявае расейскі шансоншчык Шыфуцінскі і ззаду яму падпяваюць і прытанцоўваюць бляндынка і брунэтка з выразнымі формамі, гэта цалкам адпавядае жанру. Калі эпатажны Барыс Маісееў ў 1990 гады рабіў экстравагантныя нумары з двума танцоркамі, брунэткай і бляндынкай, гэта адпавядала фармату — фармату начнога клюбу, блатной стылістыцы, фармату начнога жыцьця, фармату эскорту, калі многія мужчыны замаўляюць сябе некалькі кантрастных жанчын, каб сярод іншага такім чынам паказаць сябе, свае магчымасьці і свае прыярытэты. Вобраз бляндынкі і брунэткі з адным мужчынам культывуецца ў эратычных і парнаграфічных фільмах. І гэта часам своеасаблівае ажыцьцяўленьне эратычных мараў, нават калі гэта і толькі дэманстрацыя.
Ні ў якім разе не ўмешваюся ў прыватнае жыцьцё, не будую розных схемаў і не хачу абразіць жанчынаў, якія паводле пратаколу ствараюць фон кіраўнікам краіны. Але яны ствараюць не дзелавое, не інтэлектуальнае, а менавіта прыгожае атачэньне. Бо іх выбралі для гэтага за прыгажосьць, і ў гэтым выбары — характар, крытэры і сутнасьць тых, хто выбірае.
Да такога фону прывучаюць і малодшага Колю Лукашэнку, якога нядаўна на нейкім сьвяце пасадзілі паміж дзьвюх дзяўчынак, калі прыглядзецца, магчыма, таксама бялюткай і чарнявай.
Мала якога кіраўніка эўрапейскай краіны можна ўявіць у атачэньні прыўкраснай бляндынкі і брунэткі. Бадай адзінае выключэньне — італьянскі прэм’ер Сільвіё Бэрлюсконі, які раней трапіў пад суд за сувязі з малалетняй мараканскай прастытуткай, а цяпер па іншай справе мае адпрацаваць на прымусовых працах паводле рашэньня суду. Думаю, што ніводную эўрапейскую кіраўніцу немагчыма ўявіць на афіцыйным мерапрыемстве ў атачэньні прывабных, істотна маладзейшых за яе хлопцаў. Бо гэта іншы стыль, іншы пратакол, іншыя правілы гульні. Гэта супярэчыць агульнапрынятым поглядам на гендэрную роўнасьць, ролю жанчыны і стаўленьне да яе мужчыны і гэтак далей.
Напярэдадні выбараў 2010 году, калі Аляксандар Лукашэнка стаў зьяўляцца публічна з малым сынам Колем, некаторыя аналітыкі схіляліся да думкі, што гэта была парада майстра піяру, брытанскага лорда Бэла, які некаторы час дапамагаў ствараць пазытыўны вобраз беларускага кіраўніка. Малы любімы сын зрабіў імідж кіраўніка Беларусі больш чалавечным, ягоная прывязанасьць да Колі паказала, што ён такі ж, як і ўсе звычайныя людзі, якія, як і кіраўнік Беларусі, могуць і ня быць ідэалам у сямейным жыцьці, але клапоцяцца і любяць сваіх дзяцей. І гэта нармальна.
Ня думаю, што нейкі іншы іміджмэйкер мог параіць беларускаму кіраўніку бляндынку і брунэтку ў якасьці пратакольнага ўпрыгожваньня падчас пэўных мерапрыемстваў. Але калі ён напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году вырашыць скарэктаваць свой імідж, і зьвернецца да спэцыялістаў, у тым ліку і эўрапейскіх, магчыма, яму параяць перагледзіць такі фармат.
Хаця, хто ведае... 29 траўня Беларусь, Казахстан і Расея маюць падпісаць дамову аб Эўразійскім саюзе. І гэтым самым Беларусь дакладна сфармулюе свой геапалітычны кірунак на Ўсход. А на заходнім кірунку застанецца новы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, які зьяўляецца публічна з прыгожай жонкай і чатырма дзецьмі, і які кожнае сьвята ўжо амаль трыццаць гадоў сустракае разам са сваёй сям’ёй...