Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэтмана выпусьцілі з турмы


Актывіст, засуджаны за раздачу ў Менску ежы для бедных, выйшаў з турмы на Акрэсьціна.

1 чэрвеня пасьля 15-суткавага арышту на волю выйшаў валянтэр ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» Аляксандр Курэц, вядомы таксама як «Бэтман». Ён быў затрыманы ў часе чэмпіянату сьвету па хакеі нібыта за нецэнзурную лаянку.

Як і пад час папярэдніх вызваленьняў актывістаў з турмы на Акрэсьціна, Аляксандра не далі сустрэць ля турэмнай брамы, яго загадзя вывезьлі ў Партызанскі РУУС, а пасьля адпусьцілі. Сябры змаглі яго сустрэць ужо дома.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», Аляксандр Курэц зьвязвае свой арышт не так з чэмпіянатам сьвету па хакеі, як з валянтэрствам у кампаніі «Ежа замест бомбаў». Курэц мяркуе, што яго затрымалі, каб застрашыць тых, хто, дапамагаючы бяздомным, паказвае, што ня ўсё так добра на нашым астраўку стабільнасьці.

Алесь Курэц разам зь іншымі быў затрыманы 17 траўня на акцыі «Ежа замест бомбаў» каля Міхайлаўскага сквэра ў Менску, дзе праходзіла раздача ежы для бедных грамадзян. Пры асабістым даглядзе ў РУУСе пасьля таго як толькі міліцыянты знайшлі ў яго майкі з надпісамі «Свабоду палітвязьням» і налепкі, выпушчаныя да чэмпіянату сьвету па хакеі, склалі на Курца пратакол, астатнія ўдзельнікі акцыі былі адпушчаныя, паведамляе сайт palitviazni.info
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG