Расейская каманда чакана перамагла на ўсясьветным першынстве, кампэнсаваўшы няўдалы выступ на хатняй Алімпіядзе ў Сочы. Хакейныя фанаты лічаць Беларусь фартовай і пасьля трыюмфу не шкадуюць камплімэнтаў на адрас арганізатараў:
«У некаторых краінах увогуле не зразумееш, што ідзе чэмпіянат. Калі нават мы ідзём у сваіх майках па горадзе, мясцовыя на нас глядзяць — маўляў, што тут такое адбываецца? Людзі ня ведаюць. А ў вас усё добра арганізавана. Зноў жа, вельмі добра прыдумаў ваш кіраўнік краіны, што скасаваў візы. Купіў білет — і прыяжджаеш, нічога больш. Па-любому чалавек мусіць загадзя купіць квіток, а не прыехаць і пачынаць шукаць, каб таньней ці што. Раней квіткі на чэмпіянаты сьвету прадаваліся ў пакетах на сваю падгрупу. То бок фактычна купляеш на тыя гульні, якія табе не патрэбныя. Прыкладам, ідзе гульня Швайцарыя — Нямеччына, і мне неабходна было на гэтую гульню купляць квіток, а навошта ён мне патрэбны? А ў вас усё прадумана».
Менскі чэмпіянат усталяваў новы рэкорд наведвальнасьці — у сярэднім на трыбунах зьбіралася больш за 10 тысяч чалавек. Пераадоленая і максымальная плянка прысутнасьці замежнікаў: пры плянаваных 20 тысячах толькі «візавых» турыстаў прыехала больш за 30 тысяч, як мінімум столькі ж склаў расейскі дэсант. Насуперак чаканьням, заўзятары з Расеі паводзілі сябе збольшага карэктна, не «засьвяціўшыся» ў гучных скандалах. Пры гэтым усе адзначаюць прыязнае стаўленьне з боку беларусаў — фактычна гэта адзіная краіна, дзе на тле ўкраінскіх падзеяў на расейцаў не глядзяць насьцярожана. Наадварот, матчы з удзелам зборнай Расеі ператвараліся ў масавае «братаньне» беларускіх і расейскіх заўзятараў.
Пра належны ўзровень арганізацыі чэмпіянату сьвету кажуць ня толькі расейцы. Гаворыць латвійскі заўзятар Дайніс:
«Ну што сказаць пра ўражаньні ад Беларусі? У прынцыпе, вельмі станоўчыя. Ёсьць, вядома, свае нюансы, але ў цэлым усё добра. На мяжы сустрэлі, як кажуць, па вышэйшым разрадзе, праехаў да Менску цудоўна, без аніякіх праблемаў. Інфраструктура горада досыць разьвітая, цэнтар Менску прыгожы, чысты. Ускраіны пакідаюць жадаць лепшага, але відаць, што ва ўраду ёсьць ахвота прагрэсаваць, і, як на маю думку, дзяржава рухаецца ў правільным кірунку».
Нямецкая заўзятарка Соф’я Ленгле ўпершыню ў Беларусі і таксама ня мае прэтэнзіяў да арганізацыі ўсясьветнага першынства:
«Вельмі спадабаўся горад: вельмі чыста, вельмі прыгожа, вельмі зялёна. Многія эўрапейскія гарады, ужо ня кажучы пра гарады казахстанскія, украінскія ці расейскія, маглі б пазайздросьціць. Гэта вельмі станоўча. Мы сустрэлі на матчы немца, зь якім выпадкова пазнаёміліся на мяжы. І ў яго хапіла эмоцыяў толькі на адну фразу: „Я ўражаны...“ Нам спадабалася, таму мы таксама былі ўражаныя. Можа, не зусім спадабалася, што для нас арганізавалі зялёны калідор, спэцыяльна хлопцы ў форме стаялі і нас чакалі, а польскі памежнік не палічыў патрэбным сказаць: маўляў, людзі, вы можаце ехаць без чаргі, для вас выдзелена асобная паласа. Паперку паклаў, што хакейныя заўзятары, але ўвагу не акцэнтаваў. А ўвогуле вельмі падабаецца гасьціннасьць людзей, падабаецца ўвага. Калі мы проста гулялі па горадзе і ніхто ня ведаў, зь якой мы краіны, да нас ставіліся вельмі прыязна».
Тым часам кіраўніцтва Беларусі ўжо заявіла, што будзе намагацца вярнуць чэмпіянат сьвету ў Беларусь. Аднак, як мяркуюць адмыслоўцы, наўрад ці гэта здарыцца ў агляднай будучыні. Да таго ж пакуль незразумела, што будзе пасьля 31 траўня, калі Беларусь пакінуць апошнія заўзятары — перадусім, ці не пачнуць улады закручваць гайкі бязь лішніх сьведак?
У беларускіх турмах дагэтуль сядзяць блізу дзясятка чалавек, якія былі прэвэнтыўна затрыманыя перад ці падчас чэмпіянату сьвету. Агулам за кратамі апынуліся 37 дэмакратычных актывістаў і актыўных заўзятараў, бальшыня пасьля 20-25 сутак адміністратыўнага арышту ўжо выйшла на волю, але некаторых выпусьцяць пры канцы траўня і напачатку чэрвеня. Як удакладнілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», дагэтуль зьняволеныя наступныя асобы:
Сяргей Мацкойць: затрыманы 07.05.2014 — 20 сутак — выходзіць 28 траўня;
Зьміцер Юшкевіч — затрыманы 08.05.2014 — 20 сутак арышту — выходзіць 28 траўня;
Сяргей Казакоў — затрыманы 08.05.2014 — 20 сутак арышту — выходзіць 28 траўня;
Даніла Ганчароў — затрыманы 08.05.2014 — 25 сутак арышту — выходзіць 2 чэрвеня;
Уладзімір Кумец — затрыманы 10.05.2014 — 20 сутак арышту — выходзіць 30 траўня;
Алег Керуль — затрыманы 13.05.2014 — 25 сутак арышту — выходзіць 7 чэрвеня;
Аляксандр Курэц — затрыманы 17.05.2014 — 15 сутак арышту — выходзіць 1 чэрвеня;
Яўген Скрабец — затрыманы 19.05.2014 — 10 сутак арышту — выходзіць 29 траўня.
Яўген Манько — затрыманы 08.05.2014 — 20 сутак арышту — выходзіць 28 траўня.

Вельмі спадабаўся горад: вельмі чыста, вельмі прыгожа, вельмі зялёна