ПАДЗЕІ ДНЯ
У рамках выставачнага праекту Avant-gARTe на пляцоўцы МСИИ (пр -т Незалежнасці, 47) ад 15.00 да 17.00 адбудзецца творчая сустрэча з калекцыянэрам, мастаком Андрэем Плясанавым.
У Галерэі «Ў» праходзіць выставачна-дыскусійны праект OFFSIDE. Пачатак у 19.00.
У Вялікай залі Белдзяржфілармоніі – «Авэнір-бэнд» з канцэртам «У джазе толькі дзедушкі» (мастацкі кіраўнік – Авэнір Вайнштэйн). Пачатак у 19.00.
У клубе RE : Public – польскі гурт Behemoth з прэзэнтацыяй новага альбому. Пачатак у 18.00.
У клюбе «Лісіная нара» пройдзе творчы вечар Веранікі Долінай – расейскай паэткі, адной з самых яркіх прадстаўніц у сьвеце расейскамоўнай аўтарскай песьні. Пачатак у 19.00.
Прэзэнтацыя культурніцкіх ідэй «Кірмаш праектаў» у Рагачове. Пачатак у 18.00.
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Эўразьвязу ў Брусэлі.
Другі дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Эгіпце.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1634 – у вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расеі аб заканчэньні вайны 1632-1634 гадоў.
1703 – закладзеная Петрапаўлаўская крэпасьць. Гэтая падзея лічыцца днём нараджэньня Санкт-Пецярбургу.
1918 – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам пераехала зь Вільні ў Горадню, дзе заставалася да верасьня 1919 году.
1994 – Аляксандр Салжаніцын разам зь сям’ёй вярнуўся з ЗША ў Расею.
У гэты дзень нарадзіліся:
1836 – Валеры Ўрублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня1863–1864 г.
1847 – Якуб Наркевіч-Ёдка, прыродазнавец, вынаходнік, мэдык.
1895 – Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, скарыназнаўца.
1896 – Міхась Філіповіч, беларускі жывапісец, графік, этнограф, пэдагог.
1900 – Уладзімер Жылка, беларускі паэт.
1931 – Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнаўца.
1932 – Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і пэдагог.
1937 – Міхась Біч, беларускі гісторык.
1943 – Валеры Панамароў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно.
1957 – Алег Латышонак, беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.
У гэты дзень памерлі:
1564 – Жан Кальвін, францускі рэфарматар каталіцкае царквы.
1633 – Мялеці Сматрыцкі, царкоўны, грамадзка-палітычны дзяяч, беларускі пісьменьнік-палеміст.
1840 – Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1964 – Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Калі сябры нас гудзяць згубаю
І ворагі прарочаць скон, –
Тады к Табе, о Вільня любая,
Прыводзяць згадкі у палон.
Ў маіх лятунках ты – ўладарная,
Пануеш ты, харашыня:
Завулкаў сон і ціш кляштарная,
Вяльлі празрыстай глыбіня...
Уладзімер Жылка