Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі капітал уцякае за мяжу. Канфлікт з Украінай можа каштаваць Расеі 150 мільярдаў даляраў


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін
Наяўнасьць сур’ёзных палітычных узрушэньняў азначаецца адтокам расейскага капіталу з краіны. Цяперашняе супрацьстаяньне з Захадам ў стаўленьні да Ўкраіны выклікала найбольшую ўцечку капіталу з часоў фінансавага крызісу 2008 году.

Дакладная колькасьць капіталу, які пакідае Расію ў сувязі з крызісам паміж Масквой і Захадам ў дачыненьні да Ўкраіны не вядомая нікому. Аднак, сума ў любым выпадку досыць вялікая, каб выклікаць асьцярогі, што падобнае разьвіцьцё падзей можа сур’ёзна запаволіць эканамічны рост краіны.

Паводле апошніх ацэнак, у першай чвэрці году ўцечка капіталу склала ад 50 да 70 мільярдаў даляраў, у залежнасьці ад крыніц інфармацыі.

З тых часоў сума капіталу, які пакінуў краіну, напэўна ўзрасла. Па хуткасьці, зь якой капітал пакідае Расею, экспэрты параўноўваюць цяперашнюю сытуацыю з апошнім значным расейскім крызісам — рэцэсіяй 2008 году.

Гэтая рэцэсія была выкліканая падзеньнем коштаў на нафту і скарачэньнем зьнешняга фінансаваньня, зьвязанымі з глябальным фінансавым крызісам. З сярэдзіны 2008 году па сярэдзіну 2009 краіну пакінулі каля двухсот мільярдаў даляраў. Патройны ўдар, выкліканы коштамі на нафту, рухамі капіталу і скарачэньнем зьнешняга фінансаваньня прывёў да падзеньня ВУП у 2009 годзе на 7,9 % .

Экспэрт па эканоміках, якія разьвіваюцца, лёнданскага Standard Bank Цім Эш лічыць, што калі крызіс паміж Усходам і Захадам паглыбіцца яшчэ мацней, «небясьпека заключаецца ў тым, што мы ўбачым паўтарэньне 2008 году».

«Цяпер ня самы найлепшы час. Эканоміка не ў найлепшым стане і рост надзвычай слабы», — лічыць ён.
Уцечка капіталу, якая паводле ацэнак Сусьветнага банку можа дасягнуць ў 2014 годзе 150 мільярдаў даляраў, зьяўляецца ненаўмысным, хоць і не такім ужо нечаканым наступствам палітычнага крызісу, зьвязанага з Украінай.


«Уцечка капіталу азначае рост працэнтных ставак. Такім чынам, калі вы — расейская кампанія і вам неабходна пазычыць грошай для інвэстыцыі, вам гэта будзе каштаваць даражэй. А гэта значыць, што яны будуць інвэставаць менш, што азначае меншы рост; гэта пераўтвараецца ў свайго роду замкнёнае кола».

Уцечка капіталу, якая паводле ацэнак Сусьветнага банку можа дасягнуць ў 2014 годзе 150 мільярдаў даляраў, зьяўляецца ненаўмысным, хоць і не такім ужо нечаканым наступствам палітычнага крызісу, зьвязанага з Украінай.

Паводле аглядальнікаў, гэта чарговым разам падкрэсьлівае, што расейскія капіталісты ня вераць, што эканамічная сыстэма Расеі здольная забясьпечыць захаванасьць іх маёмасьці і капіталу.

Дырэктар па дасьледаваньнях расейскага аддзяленьня Transparency International Антон Памінаў лічыць, што нават у звычайныя гады ад 50 да 60 мільярдаў даляраў з законных і незаконных сродкаў пакідае краіну з мэтай захаваньня за мяжой.

«Асноўнай прычынай зьяўляецца адсутнасьць пэўнасьці ў заўтрашнім дні», — лічыць ён.
Аднак ані палітычнае, ані бізнэс-асяроддзе ў Расеі такой стабільнасьці не прапаноўваюць.



Памінаў адзначае, што інвэстуючы, расейскія капіталісты, як і любыя іншыя капіталісты, жадаюць некаторага ўзроўню прадказальнасьці. Магчыма, яны не ў стане прадказаць посьпех сваіх уласных прадпрыемстваў, аднак ім неабходна ўпэўненасьць ва ўстойлівасьці больш шырокага бізнэс-асяродзьдзя, у межах якога яны апэруюць.

Аднак ані палітычнае, ані бізнэс-асяроддзе ў Расеі такой стабільнасьці не прапаноўваюць.

«Ва ўмовах, калі на наступны дзень усё можа зьмяніцца, прадказаць што-небудзь абсалютна немагчыма», — лічыць Памінаў.

Непрадказальнасьць заключаецца ня толькі ў адсутнасьці праўнай абароны, якая гарантуе, што ўласнасьць ня будзе захоплена драпежнымі чыноўнікамі. Яна заключаецца і ў немагчымасьці прадбачыць загадзя, як аўтарытарны ўрад Расеі стане дзейнічаць у крызіснай сытуацыі, нават пад пагрозай нанесьці страты міжнародным гандлёвым адносінам.

Адмова Масквы прыняць пад увагу патрабаваньні Захаду спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ўкраіны, а таксама яе захоп Крыму паслужылі прычынай прыняцьця двух пакетаў санкцый. Гэтыя санкцыі накіраваныя супраць лідэраў украінскіх сэпаратыстаў і расейскіх чыноўнікаў, у тым ліку і з бліжэйшага атачэньня расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
«У Расеі для забесьпячэньня працяглай спрыяльнай будучыні расейцы і замежнікі павінны захацець інвэставаць у сваю ўласную эканоміку», — лічыць Эш.


Гэта таксама прывяло да паніжэньня рэйтынгу Расеі да амаль «непрыдатнага» ўзроўню агенцтвам крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor па меры таго, як замежныя інвэстары адводзяць свае ўкладаньні з краіны ў сувязі з узмацненьнем крызісу.

Адток як расейскіх, так і замежных сродкаў з Расеі можа азначаць, што давер інвэстараў да Масквы моцна пахіснуўся, і яго будзе няпроста здабыць ізноў.

«У Расеі для забесьпячэньня працяглай спрыяльнай будучыні расейцы і замежнікі павінны захацець інвэставаць у сваю ўласную эканоміку», — лічыць Эш.

«На працягу апошніх чатырох ці пяці гадоў гэтага не адбывалася, а пасьля праблем з Украінай і Крымам і пагаршэньня адносінаў паміж Расеяй і Захадам, стане яшчэ менш верагодным».

Уцечка капіталу ў першым квартале гэтага году ўжо склала суму, параўнальную з цэлым годам пры звычайных абставінах. Пытаньне цяпер заключаецца толькі ў тым, колькі гатовая страціць Масква дзеля таго, каб працягнуць свой цяперашні палітычны курс.

27 сакавіку міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксей Улюкаеў папярэдзіў, што тэмпы росту краіны могуць запаволіцца да менш за адзін працэнт і нават амаль да нуля, калі адток капіталаў дасягне 150 мільярдаў даляраў.

Нават да зьвязанага з Украінай канфлікту ў Расеі назіраўся найбольш павольны эканамічны рост з 2009 года. На фоне падзеньня коштаў на нафту — асноўнага расейскага экспарту — валавы ўнутраны прадукт краіны павялічыўся толькі на 1,3 працэнта ў 2013 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG