Расея і Кітай усё ж змаглі падпісаць кантракт на пастаўку расейскага газу кітайскім спажыўцам.
Кітайская дзяржаўная нафтагазавая кампанія CNPC ў сераду 21 траўня падпісала кантракт на закупку расейскага газу з канцэрнам «Газпром». Перамовы па гэтым пагадненьні працягваліся каля дзесяці гадоў, прычым па цане паставак бакам удалося дамовіцца толькі падчас афіцыйнага візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Кітай.
Кантракт, падпісаны «Газпромам» і CNPC, прадугледжвае пастаўку кітайскім спажыўцам 38 мільярдаў кубамэтраў газу штогод на працягу 30 гадоў. Як паведаміў старшыня праўленьня расейскага канцэрну Аляксей Мілер, агульная цана ўгоды складзе 400 мільярдаў даляраў. «Гэта найбуйнейшы кантракт для „Газпрома“, такога кантракту няма ні з адной кампаніяй», — заявіў Аляксей Мілер. Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак у сваю чаргу ўдакладніў, што пастаўкі расейскага газу ў Кітай у рамках кантракту паміж краінамі могуць пачацца праз 4-6 гадоў. Для гэтага яшчэ трэба пабудаваць газаправод, які ўжо атрымаў назву «Сіла Сыбіру»
Разам з тым, да гэтага часу застаецца невядомай цана, па якой «Газпром» будзе пастаўляць газ у Кітай, па словах Аляксея Мілера, гэта «камэрцыйная таямніца». Фармальна, зыходзячы з агульна абвешчанага кошту кантракта, тэрміну яго дзеяньня і магутнасьці будучага трубаправода можна падлічыць, што тысяча кубамэтраў газу абыдзецца Кітаю прыкладна ў 350 даляраў, што нават ніжэй сярэднеэўрапейскіх цэнаў паставак «Газпрома».
Пастаўкі расейскага газу ў Кітай прадугледжваюць будаўніцтва газаправода ад Чаяндзінскага радовішча ў Якуціі да Ўладзівастоку, а ў раёне Благавешчанску мяркуецца пабудаваць рукаў для паставак у Кітай. Па гэтым маршруце аб’ём экспарту расейскага газу можа скласьці 38 мільярдаў кубамэтраў у год, што істотна ніжэй аб’ёмаў, што закупляюцца Эўрапейскім зьвязам.
Яшчэ ва аўторак былі вялікія сумневы ў тым, што расейска-кітайскі газавы кантракт усё ж такі будзе падпісаны. Аб цяжкасьцях, якія ўзьнікалі ў ходзе перамоваў, кажа спэцыяліст па Кітаі, кіраўнік Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве Аляксей Маслаў:
«Я думаю, што гэта было даволі чакана, што Кітай будзе цягнуць час і будзе ўсяляк абыгрываць з розных бакоў гэта газавае пагадненьне. Многія лічаць, што гаворка ішла аб цане, але я думаю, што гэта ўсяго толькі адзін з аспэктаў складанасьцяў. Абодва бакі зрабілі даволі рашучыя крокі, каб паменшыць гэты кошт. Напрыклад, абнуліць падатак на здабычу карысных выкапняў для газавых радовішчаў з боку Расеі. А Кітай гатовы быў зьняць любыя імпартныя пошліны для расейскага газу, каб расейскі газ сапраўды быў па цане канкурэнтаздольны з газам, які ідзе ў Эўропу, гэта значыць каб Расея не прайгравала занадта шмат. Іншае пытаньне — гэта тое, што Кітай ўсяляк імкнецца паказаць, што расейскі газ для яго важны, але не зьяўляецца ключавым пытаньнем. І Кітай ня пойдзе на любыя саступкі, толькі б атрымаць расейскі газ. Кітай сам, па-першае, досыць шмат здабывае свайго газу, па-другое, ёсьць пастаўкі газу ў Кітай з Туркмэністану, з іншых рэгіёнаў, таму тут кітайцы за сябе пакуль што спакойныя, улічваючы, што на газ пакуль Кітай да канца не перайшоў. І тут трэба яшчэ разумець, што кітайскія лідэры таксама ў пэўнай ступені фармуюць свой імідж перад шараговымі кітайцамі, і таксама не хацелася б ім паказваць, што яны ідуць на нейкія прыкметныя саступкі Расеі, каб падтрымаць Расею ва ўсім. Як Расея ня хоча быць прыдаткам Кітаю, так і Кітай ня хоча перад кітайцамі выглядаць так, што ён ідзе на любыя ўмовы Расеі».
Аляксей Маслаў мяркуе, што ў ходзе паездкі Ўладзімера Пуціна ў Кітай былі заключаныя і іншыя вельмі важныя пагадненьні, якія якасна зьмяняюць расейска-кітайскае супрацоўніцтва:
"Краіны рэальна перайшлі ад дэкляратыўнай формулы аб доўгачасовым партнэрстве, заснаваным на ўзаемным даверы, да рэальных крокаў па яе рэалізацыі. Доўгі час экспэртамі сама па сабе формула разглядалася як даволі пустая, дэкляратыўная фраза, у тым ліку і амэрыканскімі экспэртамі. Але ўпершыню краіны перайшлі да вайскова-палітычнага супрацоўніцтва па самых шырокім пытаньнях. Па-першае, гаворка ідзе аб сумеснай вытворчасьці самалёта, а таксама верталёта, спэцыяльна распрацаванага на замову і пажаданьні кітайскага боку. Такім чынам, Расея гатовая перадаць шэраг вельмі важных тэхналёгій падвойнага прызначэньня Кітаю. Тое, што раней практычна не існавала. Другі важны момант — гэта дамоўленасьці аб далейшым пашырэньні ўзаемадзеяньня ў вайскова-стратэгічнай, вайскова-палітычнай галіне. І тут гэта важна на тым фоне, што Кітай даўно спыніў ўжо быць асноўным пакупніком расейскага ўзбраеньня. Кітай сёньня вырабляе сам досыць вялікую колькасьць узбраеньняў, і яму не цікава проста закупляць яго ў Расеі, таму Кітай хоча перайсьці да новага этапу тэхналягічнага супрацоўніцтва ў гэтай галіне. І Расея, па сутнасьці, падтрымала гэтыя дамоўленасьці з Кітаем. Нарэшце, вельмі важны момант — гэта сумесная заява з нагоды сумеснага супрацьстаяньня любым спробам ціску, санкцыям, і ў гэтым пляне Расея і Кітай падкрэсьлілі сваю пазыцыю — фармаваць новы сусьветны парадак. Хоць афіцыйна гэта не было заяўлена, па сутнасьці, абедзьве краіны кажуць пра тое, што не зьбіраюцца зьмяняць існуючыя правілы гульні, а будуць фармаваць свае, да якіх, як мне здаецца, Азія таксама далучыцца.