ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск - Фэст акустычнай музыкi «Травень»: Людзі на балоце, HandMade, Re1ikt, Naka piano, Тацяна Беланогая, Кася Камоцкая, Алег Хаменка. Фэст на пляцоўцы менскага клюбу «Графiцi» (завулак Калiнiна 16). У ім возьмуць удзел самыя цікавыя беларускія каманды і выканаўцы, якія працуюць у плыні акустычнай музыкі. Пачатак а 17-ай.
Туркмэністан – Дзень адраджэньня і адзінства.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў усталяваў Дзень барацьбы за правы крымска-татарскага народу, які будзе штогод адзначацца 18 траўня.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1906 – у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914).
1924 – у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.
1944 – пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.
1954 – уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя ў правах чалавека.
У гэты дзень нарадзіліся:
1872 – Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.
1920 – Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як рымскі папа Ян Павал II.
1940 – Ян Чыквін, беларускі паэт, які жыве ў Польшчы.
1938 – Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.
1958 – Ян Максімюк, беларускі перакладчык і журналіст.
1972 – Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурта Neuro Dubel.
У гэты дзень памерлі:
1800 – Аляксандар Сувораў, расейскі палкаводзец. Удзельнічаў у падаўленьні паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, за што атрымаў званьне фэльдмаршала.
1910 – Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.
1911 – Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Ня варта прасіць у Бога больш за тое, што можаш зрабіць сам.
Ян Павал Другі, рымскі папа